Хакеры ўзламалі электронную пошту ФБР і разаслалі з яе 100 тысяч лістоў
Сістэма знешняй электроннай пошты ФБР падвергнулася кібератацы, паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на брытанскую арганізацыю Spamhaus, якая адсочвае распаўсюджванне спам-паведамленняў.
У ФБР пацвердзілі кібератаку, заявіўшы, што яна адбылася 13 лістапада і была звязаная з рассыланнем фэйкавых лістоў з электроннай пошты @ic.fbi.gov, піша meduza.io.
Гэтая электронная пошта выкарыстоўваецца для кантактаў з адрасатамі за межамі ФБР, па ёй не адпраўляюць сакрэтную інфармацыю, заявілі ў Spamhaus.
Паводле звестак арганізацыі, хакеры адправілі не менш за 100 тысяч фэйкавых лістоў. У іх утрымлівалася папярэджанне аб кібератацы на сістэмы адрасата, а «крыніцай пагрозы» быў названы эксперт па кібербяспецы Віні Троя, які ў 2020 годзе правёў расследаванне аб хакерскай групоўцы The Dark Overlord.
У лістах сказана, што ён сам звязаны з гэтай групоўкай. Лісты не ўтрымлівалі ніякіх шкоднасных праграм. У Spamhaus мяркуюць, што мэтай хакераў было зганьбаваць імя Троі або ўскладніць працу ФБР шматлікімі званкамі ад людзей, якія атрымалі лісты.
-
Расійскі карабель абстраляў сігнальнымі боепрыпасамі нямецкі верталёт у Балтыйскім моры
-
«Залезь назад у сваю скрынку». Cпецпрадстаўнік Трампа па Украіне паставіў на месца крамлёўскага мільярдэра Малафеева
-
У Іране Нобелеўскую лаўрэатку адпусцілі з турмы на 21 дзень. Палітзняволеная адбывае велізарны тэрмін
Каментары