Здарэнні

Двойчы судзімы, гандляваў марыхуанай, штурмаваў Капітолій з украінскім шалікам. Што вядома пра амерыканца, які просіць прытулак у Беларусі?

Эван Ньюман, адзін з удзельнікаў штурму Капітолія ў студзені 2021, знайшоўся ў Беларусі. Паведамляецца, што ён просіць тут палітычны прытулак. Сам Ньюман у эфіры БТ паведаміў, што яго абвінавачваюць па шасці справах. «Наша Ніва» пацікавілася, што яшчэ вядома пра амерыканскага госця.

Ньюману 48 гадоў. Ён ураджэнец Каліфорніі, мае дваіх дзяцей, займаецца бізнэсам па вытворчасці сумак. Бацька Эвана кіраваў некалькімі гатэлямі ў каліфарнійскім горадзе Санта-Роза. 

Апошнія 7 гадоў Эван жыў у горадзе Міл-Валлі, у некалькіх кіламетрах ад Сан-Францыска.

Амерыканскія журналісты наведалі дом Эвана ў Міл-Валлі, але знайшлі там новых жыхароў. Аказалася, Ньюман прадаў нерухомасць за 1,3 мільёна даляраў яшчэ ў красавіку 2021, пасля чаго з’ехаў з краіны. Ад агента па нерухомасці новыя гаспадары ведалі толькі, што Эван «недзе ва Украіне».

Вядома, што цяпер Эван знаходзіцца ў вышуку. Ньюмана вінавацяць у тым, што ён ударыў паліцэйскага Капітолія ЗША і выкарыстоўваў металічную барыкаду, каб ударыць іншых афіцэраў падчас беспарадкаў 6 студзеня ў Вашынгтоне, яго таксама вінавацяць у наўмысным пранікненні ў забароненую зону і ў пранікненні з ужываннем гвалту, а таксама ва ўдзеле ў хуліганстве на тэрыторыі Капітолія.

Дэталі канфлікту Эвана Ньюмана з паліцэйскім ля Капітолія былі апублікаваныя ў афіцыйным дакуменце, які пераказвае відэазапіс з камеры на грудзях амерыканскага сілавіка. Паведамляецца, што Ньюман быў у чырвонай кепцы «Make America Great Again» і з газавай маскай, якую перыядычна надзяваў. 

Эван казаў паліцэйскім: «Вы схіляеце калені перад Антыфа, бо яны маленькія сучкі. Я гатовы памерці, а вы?» Пагражаў, што іх захопіць натоўп. Казаў, што паліцэйскі абараняе людзей, якія «заб’юць і згвалцяць яго дзяцей», назваў паліцэйскага «кавалкам гаўна».

Пазней, падчас спробы пераадолець металічную агароджу, якой стрымлівалі пратэстоўцаў, Ньюман ударыў кулаком двух афіцэраў паліцыі. Таксама «выкарыстоўваў металічную агароджу як таран, каб прарваць ачапленне». Затым, калі натоўп усё ж прарваў паліцэйскае ачапленне, Ньюман нецэнзурна абражаў паліцэйскіх, называў іх забойцамі.

Яшчэ адзін цікавы момант. Амерыканскія паліцэйскія паведамляюць: Ньюман удзельнічаў у 2004-2005 годзе ў аранжавай рэвалюцыі ва Украіне. А на кадрах яго супрацьстаяння з паліцэйскімі ля Капітолія бачна, што на шыі Эвана шалік з трызубцам і надпісам на ўкраінскай «Нас багато, нас не подолати».

Вядома, што за Ньюманам пасля яго прыгод у Капітоліі сачылі агенты ФБР. Яны назіралі, як Эван пакідаў сваю рэзідэнцыю ў Міл-Валлі ў лютым, і рушылі за ім у міжнародны тэрмінал у міжнародным аэрапорце Сан-Францыска, дзе пасля дапыталі яго. Тады Эван сказаў агентам, што ён прыляцеў у Вашынгтон 5 студзеня і вылецеў 7 студзеня і што ён узаемадзейнічаў з праваахоўнымі органамі. Але адмовіўся паведаміць падрабязнасці і не адказаў на пытанні аб тым, ці ўваходзіў ён у якія-небудзь федэральныя будынкі і ці меў сутычку з паліцыяй.

У сакавіку ён з'ехаў з ЗША ў Італію, потым перабраўся ва Украіну, дзе пражыў чатыры месяцы, у Беларусі апынуўся ў сярэдзіне жніўня, калі яго затрымалі памежнікі пры пераходзе мяжы.

Эван Ньюман не першы раз трапляе ў скандальную гісторыю. У 2018 годзе Эван разам з братам Маркам трапіў у суд, а праз гэта і ў СМІ. Тады на поўначы Каліфорніі прайшлі моцныя пажары, людзей эвакуявалі з некаторых тэрыторый, у тым ліку з мястэчка Фаўнтан-Гроўв, дзе знаходзіўся дом маці братоў Ньюманаў.

На жаль, ён згарэў падчас пажараў. Наведванне гэтай тэрыторыі было забаронена, але ўжо праз некалькі дзён пасля пажараў Эван і Марк Ньюманы прыехалі на папялішча разам з маці.

Ньюман у 2018 годзе на папялішчы матчынага дома

За гэта братоў затрымалі, вызвалілі толькі пасля ўнясення залогаў. Затым судзілі.

Марк Ньюман прызнаў сябе вінаватым у адмове пакінуць эвакуяваную зону бедства. Суддзя Джулі Конгер змясціла яго на выпрабавальны тэрмін на тры гады і загадала яму адбыць 180 гадзін грамадскіх прац.

Эван спачатку вырашыў рызыкнуць шасцю месяцамі турмы, перадаўшы справу на разгляд суда прысяжных. 

Эван у судзе ў 2018 годзе

«Гэта несправядлівае і незаконнае абвінавачанне, — казаў Эван. — У гэтым раёне было шмат домаўладальнікаў».

Эван абараняў сябе сам, казаў, што не вінаваты. Але ж пасля ўсё ж пайшоў на здзелку з пракуратурай, прызнаў віну і атрымаў 2 гады ўмоўна і 40 гадзін грамадскіх прац. 

А за дзесяць гадоў да інцыдэнту з пажарамі паліцыя Санта-Розы канфіскавала 179 раслін марыхуаны і 1 фунт апрацаванай марыхуаны, расфасаваны для продажу, у доме Ньюмана на Рэйлроўд-Сквер, як заявілі ўлады.

Эван быў арыштаваны і абвінавачаны па некалькіх пунктах абвінавачання ў захоўванні марыхуаны і вырошчванні марыхуаны. У выніку яго прызналі вінаватым толькі па адным пункце абвінавачання — у незаконным захоўванні марыхуаны. Ньюмана прыгаварылі да 30 дзён турэмнага зняволення і трох гадоў умоўна.

***

Цяпер жа Эван расказвае беларускаму ТБ, што ў сакавіку ён з'ехаў з ЗША ў Італію, потым перабраўся ва Украіну, дзе пражыў чатыры месяцы, у Беларусі апынуўся ў сярэдзіне жніўня, калі яго затрымалі памежнікі пры пераходзе мяжы.

Ньюман кажа, што ФБР уключыла яго ў спіс самых шуканых злачынцаў. Сам ён лічыць, што ні ў чым не вінаваты.

Каментары

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА13

У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў7

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі13

«Яндэкс Go» тлумачыць рост цэн на таксі: у Мінску кіроўцаў на лініі стала на 35% менш

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»3

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі33

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →