Грамадства

«Засумаваў па марозіве». Першае міні-інтэрв'ю на волі палітвязня Фурманава, які праходзіў па «справе Ціханоўскага»

Сёння на волю выйшаў палітвязень Зміцер Фурманаў, які праходзіў па «справе Ціханоўскага». Па дарозе дадому з калоніі «Віцьба», дзе яго сустракалі родныя, мы задалі яму пару пытанняў пра яго стан і планы на будучыню.

Год і тры месяцы Зміцер прабыў у СІЗА, а амаль пад канец тэрміну яго перавялі ў калонію, дзе пасля адбыцця каранціну ён амаль адразу трапіў у штрафны ізалятар і прабыў у ім да дня вызвалення (каля 1,5 месяца). Прычыны, на думку Змітра, былі надуманымі: проста каб ізаляваць яго ад іншых асуджаных. Чаму так рабілі — незразумела.

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак

Хлопец прызнаецца, што для яго гэты перыяд стаў самым складаным з усёй адсідкі:

«Мяне паспелі размеркаваць у атрад, але ў выніку я там так і не лічыўся, бо знаходзіўся ў ШІЗА. Горшае за карцар месца складана прыдумаць. Ты адзін, няма ніякай інфармацыі ад людзей, навін, лістоў… Акрамя таго, я трапіў туды, калі ацяпляльны сезон яшчэ не стартаваў — было вельмі холадна. Спаць немагчыма. Цяпер трэба будзе крыху падлячыцца, бо здароўе пакідае жадаць лепшага».

Зміцер з маці адразу пасля вызвалення. Фота: svaboda.org.

За час за кратамі Зміцер атрымаў каля тысячы лістоў. Але ён упэўнены, што яму перадалі не ўсё: асабліва дрэнна ліставанне ішло ў жодзінскім следчым ізалятары.

«У мяне здараліся кароткія сутыкненні з іншымі палітычнымі зняволенымі. Гэта звычайныя людзі, я нават не ведаю, ці прызнаныя яны афіцыйна палітвязнямі. Былі затрыманыя за каментары ў інтэрнэце, напрыклад. То-бок, нічога такога сур’ёзнага не рабілі».

Сваё зняволенне Зміцер успрымае як службу ў войску.

«У войску ў мяне не было магчымасці пабываць — бадай, пабыў цяпер. За 1,5 года адбылася капітальная загартоўка моцы і духа. Гэта вялікая школа жыцця. Можна было б азлобіцца, але такога ў мяне няма. Я ўпэўнены, што ў нас усё атрымаецца. Чым больш высілкаў ад людзей, тым будзе больш змен», — кажа Зміцер

Першае, што Зміцер захацеў купіць на волі — гэта марозіва і кава.

«Я вельмі засумаваў па марозіве, па салодкім. А кава патрэбная, каб бадзёрасць вярнуць. Агулам я цяпер мару добра выспацца: у карцары даводзілася пастаянна падымацца некалькі разоў за ноч, каб сагрэцца, рабіць фізічныя практыкаванні. А планы на будучыню буду будаваць пасля адпачынку і рэабілітацыі — трэба аднавіцца».

***

Зміцер быў членам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і быў затрыманы наўпрост на пікеце па зборы подпісаў 29 траўня 2020 года. Гэта той дзень, калі адбыўся інцыдэнт з дзіўным падзеннем міліцыянера на асфальт, пасля якога і пачаўся «хапун» паплечнікаў Ціханоўскага і яго самога. Сам Зміцер Фурманаў пры гэтым працягваў сядзець за сталом і збіраць подпісы, але яго затрымалі і вынеслі з пікета разам з крэслам, у выніку асудзілі да двух гадоў калоніі па артыкуле 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Зміцер некалькі разоў галадаў у знак пратэсту супраць выстаўленага яму абвінавачвання. Галадоўку таксама распачыналі яго маці і дзяўчына.

Тэрмін зняволення ў два гады для Змітра быў пералічаны: 1 дзень СІЗА залічваецца за 1,5 дня калоніі агульнага рэжыму.

Каментары

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў. Яны пройдуць аж на паўгода раней за магчымы тэрмін5

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў. Яны пройдуць аж на паўгода раней за магчымы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

«Двойчы атрымлівала па «шапцы», калі працавала да 8-9 вечара». Пра што марыць беларуска ў Швецыі

Віцэ-прэм'ер Снапкоў: розніца цэн у Беларусі і Расіі выклікае нервовасць4

Міліцыянта, які расказаў пра збіццё людзей у РУУС, завочна асудзілі на 15 гадоў9

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай3

Курсы Streamline падалі на ліквідацыю8

У Пінскім раёне дзіця запраўляла трымер, скончылася кепска2

Беларуска матэматычна даказала, што купляць бульбу больш выгадна, чым вырошчваць. У каментарах гарачыя спрэчкі17

Памерла Ларыса Рыжкова1

Як зменяцца стаўкі адзінага падатку для ІП і самазанятых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў. Яны пройдуць аж на паўгода раней за магчымы тэрмін5

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў. Яны пройдуць аж на паўгода раней за магчымы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →