У Грузіі затрымалі экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі. Ён вярнуўся ў краіну напярэдадні мясцовых выбараў. Пра гэта заявіў прэм’ер краіны.

Нагадаем, Саакашвілі нядаўна выпусціў відэа, у якім сцвярджаў, што знаходзіцца ў Батумі. Ён заклікаў грузін прыйсці на мясцовыя выбары, якія адбудуцца 2 кастрычніка. Улады краіны не ведалі аб прыездзе палітыка. Сваё рашэнне прыехаць у Грузію палітык патлумачыў тым, што «хоча абараняць волевыяўленне грамадзян» і «разам узяць удзел у выратаванні» краіны. Саакашвілі заклікаў сваіх прыхільнікаў пасля заканчэння выбараў выйсці на вуліцы, каб «абараняць перамогу».
У Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвінавачваецца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па двух з іх ён завочна прысуджаны да пазбаўлення волі. Саакашвілі таксама вядзе актыўную палітычную дзейнасць ва Украіне.
-
Метрабудаўнікі паказалі, як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў»
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
-
Палітвязня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Каментары