СК пракаментаваў «карагодную справу» ў Брэсце: 108 чалавекам выстаўлена абвінавачванне
Следчы камітэт пракаментаваў г. зв. «карагодную справу» ў Брэсце, падзеі 13 верасня 2020 года на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі, калі пратэстоўцы перакрылі рух і зладзілі карагод, а потым былі палітыя з вадамёта.
СК кваліфікуе гэта як актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Паведамляецца, што ўстаноўлены 115 чалавек, якія маюць дачыненне да «здзяйснення дадзенага злачынства».
108 чалавекам выстаўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія прывялі да парушэння працы транспарту і прадпрыемстваў) КК.
Судзяць гэтых людзей групамі, даюць ад хатняй хіміі да рэальных тэрмінаў.
Каментары