Дзяўчаты белспорту ў гарачых фотасесіях для мужчынскага глянцу: Азаранка, Барабаншчыкава, Хіжынкова
Гэта далёка не першы выпадак, калі дзяўчаты з белспорту або яго атачэння здымаюцца для мужчынскіх часопісаў — так, і для Playboy таксама.
Вікторыя Азаранка
Дар’я Домрачава
Вольга Барабаншчыкава
Аляксандра Вітус
Вядомая па прозвішчы Сокал некалі футбалістка і ўладальніца Кубка Беларусі, завяршыўшы кар’еру з-за траўмы, сышла ў мадэльны бізнэс праз прыклад старэйшай сястры — і цалкам паспяхова, адразу выйграўшы конкурс з прызам у выглядзе здымак для часопіса XXL. Прычым фотасесія ў Сокал прайшла з вядомым расiйскім шоўменам Цімурам Радрыгезам.
Дзяўчыне прапаноўвалі зняцца для Playboy, аднак да фота без бялізны яна аказалася не гатовая. Гэта не перашкаджала з’яўляцца ў іншых часопісах — вось, напрыклад, бэкстэйдж вобразу для беларускага Icon з 2015 года.
Даша Март
Жонка экс-брамніка «Юнацтва» Аляксандра Барадулі не саромеецца пікантных здымкаў. І вось яна якраз трапіла ў Playboy — а канкрэтна ў мексіканскую версію часопіса за студзень 2020-га.
Анастасія Касянкова
Былая жонка Аляксандра Глеба пазнаёмілася з мужам у 2006-м якраз на яскравай фотасесіі для часопіса — абаіх угаварыў на яе былы аўтар «Прэсбола» Сяргей Шчурко. Па словах Касянковай, Глеб пазней прызнаўся, што яму было цяжка адолець юрлiвасць на здымках.
А ў 2014-м, ужо пасля разводу з футбалістам, спявачка і мадэль заняла вокладку часопіса хакейнага «Дынама». Інтэрв’ю да фотасесіі рабіў усё той жа Шчурко.
Ганна Седакова
Першая жонка Валянціна Бялькевіча ўжо ў юным узросце стала вядомай спявачкай і працягвае заставацца папулярнай да гэтага часу, таму здымак у часопісах у яе было вельмі шмат. Яна і сама любіла фотасесіі — настолькі, што для часопіса Maxim у 2004-м пазіравала на чацвёртым месяцы цяжарнасці. Бялькевічу такая актыўнасць была не даспадобы, і здымкі сталі адной з дэталяў, сукупнасць якіх не дазволіла сям’і доўга існаваць.
Здымалася артыстка і ў больш адкрытым стылі. А на вокладку расiйскага Playboy трапляла мінімум тры разы — адзін з іх быў яшчэ падчас жыцця з Бялькевічам, а самы свежы датаваны канцом 2019-га.
Вольга Хіжынкова
Экс-прэс-сакратар брэсцкага «Дынама» — сімвал дабрыні і любові да людзей, перанесенай праз усе выпрабаванні, нават калі гэта 42 сутак за кратамі ва ўмовах катавання. Так што большасць фотасесій Вольгі — гэта пра пяшчоту, а не эротыку. Але сярод іх можна вылучыць здымку для часопіса Icon у канцы 2014-га. Здаецца, вышыванка яшчэ ніколі не выглядала так горача!
Каментары