Грамадства

Пасля мерапрыемства ў Брэсце не толькі выслалі консула, але і распачалі справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў

Пракурор Брэста распачаў крымінальную справу па факце «гераізацыі ваенных злачынцаў». У ходзе даследчай праверкі ўстаноўлена, што 28 лютага 2021 года ў памяшканні, арандаваным «Брэсцкім форумам польскіх лакальных ініцыятыў» і ТАА «Польская школа», з удзелам непаўналетніх і моладзі праведзена «незаконнае масавае мерапрыемства», паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.

«Адзетыя ў нацыянальную форму польскай скаўцкай арганізацыі маладыя людзі выконвалі песні, чыталі вершы ў славу ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса, вядомага па мянушцы Буры», — сцвярджаецца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, 9 сакавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы Павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. Падчас сустрэчы польскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з удзелам консула Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным «дню праклятых жаўнераў», які прайшоў 28 лютага 2021 года ў Брэсце з удзелам прадстаўнікоў звязаных з Польшчай няўрадавых і моладзевых арганізацый.

На думку беларускага боку, удзелам ва ўказаным мерапрыемстве польскі прадстаўнік «груба парушыў нормы міжнароднага права, у прыватнасці — Венскую канвенцыю аб консульскіх зносінах».

Консулу Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафеюку прапанавана пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны Дзень памяці «праклятых жаўнераў» адзначаецца ў Польшчы 1 сакавіка з 2011 года. Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў антысавецкага падполля, якія змагаліся за незалежнасць краіны. Сярод іх былі і салдаты атрада Бурага, якія спалілі пяць вёсак на тэрыторыі з беларускім праваслаўным насельніцтвам.

Каментары

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →