Фінансавы дырэктар «Прэс-клуба» Сяргей Альшэўскі знайшоўся на Акрэсціна
Родным паведамілі, што затрыманы ўчора па справе «Прэс-клуба» Сяргей Альшэўскі цяпер на Акрэсціна.
Як паведамлялася ўчора, «Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю праводзіць праверку па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб культурна-асветніцкай установы «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб» і іншых суб'ектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з-за мяжы».
Каментары