Сталі вядомыя імёны новых топ-менеджараў разгромленага «Белгазпрамбанка»
Часовая адміністрацыя разгромленага «Белгазпрамбанка» на чале з Надзеяй Ермаковай спыняе сваю дзейнасць.
Разам з тым, на пасяджэнні Нацбанка 8 снежня некалькі сярэдніх менеджараў «Белгазпрамбанка» прайшлі неабходную кваліфікацыйную камісію для прызначэння ў намеснікі старшыні банка.
Гэта Канстанцін Кір'янаў — начальнік дэпартамента рознічнага бізнэсу, Ірына Антонава — начальнік упраўлення фінансавых інстытутаў, Уладзімір Караткевіч — начальнік юрыдычнага ўпраўлення.
Крыніцы «Нашай Нівы» мяркуюць, што яны і стануць новымі топ-менеджарамі банка.
Фармальна функцыю старшыні выконвае Кірыл Бадзей, які праходзіць па адной справе з Віктарам Бабарыкам, але пакуль не з'яўляецца асуджаным.
Бадзей або і надалей застанецца «старшынёй», або на гэтае месца будзе прызначаны новы кіраўнік, якога трэба ўзгадніць з Масквой — пакуль інфармацыі аб рэальным пераемніку Бабарыкі няма.
Каментары