Днямі ў сеціве пачаў гуляць дзіўны дакумент: пісалі, што нібыта праводзіцца праверка па факту смерці «Алега Віктаравіча Калеснічэнкі». У паперы фігуруе фраза пра «неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў», таму людзі насцярожыліся — няўжо чарговая ахвяра сілавікоў?
«Наша Ніва» адшукала маці мужчыны. Яна абвергла ўсе дадумкі — кажа, сын памёр ад інфаркту.
Па словах жанчыны, крымінал выключаны. Па-першае, яе сын вельмі кепска сябе адчуваў апошнім часам. Па-другое, збіцця не было і быць не магло — мужчына не выходзіў нікуды з хаты, бо быў прыкуты да інваліднага вазка.
Памёр Алег Каліснічэнка (у дакуменце прозвішча было з памылкай) 1 лістапада ў сваёй кватэры.
Каментары