Грамадства88

Супраць рэгіянальнага выдання «Медыя-Палессе» завялі новую справу за «пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны»

Заяву ў міліцыю напісала настаўніца Мікашэвіцкай СШ №2, дзе вучылася кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, паведамляе БАЖ.

На «Медыя-Палессе» выйшла публікацыя «Настаўнік Ціханоўскай: «Гэта яна за мужам, як за дзекабрыстам пайшла. Не толькі характар, але і любоў сваю праявіла». Настаўніца Іна Кухарава, імя якой згадвалася ў артыкуле, запатрабавала абвергнуць інфармацыю пра тое, што яна вучыла Ціханоўскую і параўноўвала яе з дэкабрысткай.

Як высветлілася, карэспандэнт Анатоль Крэйдзіч, апытаўшы многіх людзей на радзіме Святланы Ціханоўскай у Мікашэвічах — настаўнікаў, суседзяў, аднакласнікаў, — цытату, сказаную іншым настаўнікам, памылкова прыпісаў Кухаравай.

Пра заяву рэдактар ​​сайта Святлана Гарда даведалася па тэлефоне ад супрацоўніка Мікашэвіцкага аддзялення міліцыі.

«Звязаўшыся з настаўніцай і высветліўшы патрабаванні заяўніцы, апублікавалі абвяржэнне і ўнеслі праўку ў артыкул аб Ціханоўскай, — распавяла Святлана Гарда службе маніторынгу ГА «БАЖ». — Але гэта не дапамагло. Міліцыя пачала адміністрацыйны працэс супраць ААТ «МП компані», уладальніка сайта».

Міліцыянт прыехаў апытваць дырэктара ТАА «МП компані» Максіма Гарда з гатовым аддрукаваных пратаколам.

Згодна з інкрымінаваным артыкулам (ч. 3-1 арт. 22.9 КаАП «Распаўсюд сродкам масавай інфармацыі інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена ў сродках масавай інфармацыі…»), публікацыя ў «Медыя-Палессе» нанесла шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, спрыяла нагнятанню сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, стварэнню панічных настрояў, вядзе да масавага дэзынфармавання насельніцтва і парушае канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi.

Сведкам прызнаны Анатоль Крэйдзіч. Пацярпелых няма.

Анатоль Крэйдзіч у штат рэдакцыі прыняты нядаўна, журналіст і рэдактар ​​больш чым з 30-гадовым стажам, аўтар шэрагу кніг, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

«Гэта чарговы крок уладаў задушыць незалежны рэсурс, у тым ліку эканамічнымі санкцыямі», — падкрэсліла Святлана Гарда.

Нагадаем, па рашэнні суда Лунінецкага раёна, рэдакцыя ў ліпені выплаціла штраф у памеры 120 базавых велічынь — 3240 рублёў.

Каментары8

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ2

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У Германіі згарэла пажарная частка, якую адкрылі ў студзені. У ёй не было пажарнай сігналізацыі5

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны1

6000 даляраў навару за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю20

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →