Выбары-20202626

Ярмошына кажа, што насамрэч Канапацкая здала нават больш за 150 тысяч подпісаў

Фота Надзеі Бужан

У ЦВК Беларусі распавялі, колькі подпісаў здалі прэтэндэнты ў прэзідэнты для рэгістрацыі кандыдатамі, піша Tut.by.

Аляксандр Лукашэнка — 1 958 800

Віктар Бабарыка — 367 179

Валерый Цапкала — 158 682

Ганна Канапацкая — 151 631

Сяргей Чэрачань —149 750

Андрэй Дзмітрыеў — 110 754

Святлана Ціханоўская — 109 479

Нагадаем, 30 чэрвеня ЦВК Беларусі апублікаваў канчатковыя звесткі аб правераных подпісах, сабраных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Паводле інфармацыі ЦВК, пасля праверак у Валерыя Цапкалы засталося 75 249 подпісаў. У Віктара Бабарыкі — 165 744, у Аляксандра Лукашэнкі — 1 939 572, у Ганны Канапацкай — 146 588, у Сяргея Чэрачня — 143 109, у Андрэя Дзмітрыева — 106 841, у Святланы Ціханоўскай — 104 757.

Ганна Канапацкая 29 чэрвеня казала, што здала ў камісіі 110 тысяч подпісаў. У даных ЦВК жа адзначана, што пасля ўсіх праверак у Канапацкай засталося 146 588 сапраўдных подпісаў. Потым Канапацкая патлумачыла, што яе каманда здала больш, а 110 тысяч — колькасць подпісаў, якія яна здала ўласнаручна, а 35 тысяч здалі ў рэгіёнах.

Андрэй Дзмітрыеў таксама заявіў, што здаў больш за 107 тысяч, пра якія казаў раней.

У штабе Сяргея Чэрачня заявілі, што здалі ў камісіі 106 тысяч подпісаў і не ведаюць, як пасля праверак сапраўднымі былі прызнаныя 143 109 подпісаў выбаршчыкаў.

Каментары26

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →