Грамадства55

Мінздароўя распрацавала памятку для пацыентаў з бессімптомным ці лёгкім ходам COVID-19

Міністэрства аховы здароўя распрацавала памятку для пацыентаў, якія знаходзяцца дома ў сувязі з бессімптомным ці лёгкім ходам COVID-19, паведамляе Звязда.

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што дома могуць знаходзіцца толькі пацыенты з бессімптомным ці лёгкім ходам захворвання, малодшыя за 55 гадоў, што не маюць хранічных захворванняў, якія звычайна пагаршаюць цячэнне віруснай інфекцыі: цукровы дыябет, хранічная сардэчная недастатковасць, бранхіяльная астма і інш.

Доктар абавязкова прымае да ўвагі, ці ёсць у чалавека магчымасць абслугоўваць сябе самастойна або з дапамогай сваякоў. Важна, каб жыллёвыя ўмовы дазвалялі жыць ізалявана. У сельскай мясцовасці ўлічваюцца рэальны час прыбыцця хуткай медыцынскай дапамогі і тэрытарыяльная блізкасць арганізацыі аховы здароўя.

Калі доктар прыняў рашэнне, што пацыент можа лячыцца дома, яму прапануюць падпісаць інфармаваную згоду. Будзе прызначана лячэнне.

Дома павінны быць тэрмометр (норма тэмпературы цела 36,7 градуса), гадзіннік з секунднай стрэлкай для вымярэння пульса і частаты дыхання (ва ўзросце 15-50 гадоў норма — 60-85 удараў за хвіліну, ва ўзросце ад 50 і больш — 70-90 удараў за хвіліну), танометр (норма 120/80 мм.рт.с. да 140/90 мм.рт.с.), пульсаксіметр (калі ёсць), пры пацверджанай пнеўманіі дыягностыку абавязкова праводзіць медработнік паліклінікі на даму, тэлефон. У абавязковым парадку пры наяўнасці спадарожных захворванняў дома трэба мець усе базавыя прэпараты для лячэння асноўных захворванняў.

Праз кожныя тры гадзіны (калі ёсць неабходнасць — часцей) неабходна праводзіць вымярэнне асноўных паказчыкаў здароўя: тэмпературы, частаты дыхання, пульса, артэрыяльнага ціску (пры наяўнасці хвароб сістэмы кровазвароту), пульсаксіметрыі.

Медработнікі будуць тэлефанаваць пацыенту кожны дзень. Некалькі разоў за час бальнічнага яго наведаюць на даму. У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што ўсе медработнікі пры наведванні пацыентаў з COVID-19, а таксама ў часе працы ва ўстанове аховы здароўя абавязаны выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны.

Калі стан пацыента пагаршаецца, яго шпіталізуюць для лячэння пад наглядам дактароў.

Каментары5

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ2

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У Германіі згарэла пажарная частка, якую адкрылі ў студзені. У ёй не было пажарнай сігналізацыі5

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны1

6000 даляраў навару за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю20

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →