Пад Астраўцом п'яны бяспраўнік на рэдкім аўто пайшоў на таран іншага аўтамабіля
Здарэнне адбылося 8 сакавіка каля 21:35, паведамляе «Рэгіянальная газета».
38-гадовы мужчына за рулём аўтамабіля «Пратон» ля Астраўца не ўлічыў дыстанцыю і сутыкнуўся з «Фальксвагенам», які рухаўся ў спадарожным напрамку.
У кіроўцы «Пратона» не было правоў і ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Траўмы атрымаў пасажыр малайзійскага аўто. Мужчыну з пераломам рукі і іншымі траўмамі шпіталізавалі.
Каментары