Былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў падарыў катэдж плошчай больш за 565 квадратных метраў у мінскім раёне Ржавец сваёй дачцэ, 19-гадовай Лейле Саліевай.
Пра гэта кажуць даныя з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці Беларусі. Дамова дарэння была зарэгістраваная ў верасні 2019 года.
Толькі пасля гэтага дом з’явіўся на публічнай кадастравай карце Беларусі. Гэта ўнікальная сітуацыя: ніводны іншы катэдж не пераводзілі ў такі схаваны рэжым.
Нагадаем, Бакіеў уцёк у Беларусь у 2010 годзе і папрасіў палітычны прытулак. На радзіме яго завочна прысудзілі да 30 гадоў зняволення за расстрэл апазіцыйнай дэманстрацыі і запатравабалі ад Мінска экстрадыцыі беглага прэзідэнта. Аднак Бакіеў і члены яго сям’і ўжо атрымалі беларускае грамадзянства.
Больш за тое, экс-прэзідэнту з часам выдзелілі ўчастак пад будаўніцтва катэджа на «вуліцы банкіраў» — апроч яго, на вуліцы Мястроўскай у Мінску жывуць Павел Калаўр, Пятро Пракаповіч, Васіль Мацюшэўскі і іншыя топ-менеджары Нацбанка.
Лейла Саліева — малодшая дачка Бакіева. Яна студэнтка юрыдычнага факультэта БДУ.
Яе маці Назгуль Таламушава працавала дырэктаркай гатэля «Мінск», які належыць Кіраўніцтву спраў прэзідэнта Беларусі.
Каментары