Тарыф на транзіт расійскай нафты па Беларусі з 1 лютага ўзрасце больш чым на 6%
Тарыф на транзіт расійскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з 1 лютага вырасце больш чым на 6%. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, перадае БелТА.
Па словах міністра, перамовы з расійскімі калегамі не далі выніку.
«Таму ўступае ў сілу артыкул інструкцыі, згодна з якім вызначаны парадак павышэння тарыфаў на транзіт нафты: гэта сярэднегадавы тэмп інфляцыі, вызначаны прагнозам Расійскай Федэрацыі, павялічаны на тры працэнтныя пункты», — адзначыў кіраўнік ведамства.
Пры гэтым ён дадаў, што ў бакоў ёсць некаторыя рознагалоссі па вызначэнні тарыфаў.
Каментары