Дакументальная стужка пра пераасэнсаванне феномену беларускага ЖЭС-арту пройдзе ў мінскім пракаце
З 21 па 27 лістапада ў пракаце пройдзе дакументальны фільм «Чыстае мастацтва» рэжысёра Максіма Шведа.
Нядаўна на ММКФ «Лістапад» фільм атрымаў Спецыяльны дыплом Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюза кінематаграфістаў «За дасціпнае і трапнае адлюстраванне беларускай самасвядомасці». А месяц таму Максім Швед узяў прыз за найлепшую рэжысуру на самым вялікім у Расіі кінафестывалі дакументальнага кіно Artdocfest.
Pure art, dir. Maksim Shved 2019 TRAILER ENG SUB from Volia Chajkouskaya on Vimeo.
Паказы фільма «Чыстае мастацтва» пройдуць у кінатэатрах «Ракета» (сеансы пачынаюцца а 20-й у буднія дні, а 17-й у выхадныя) і Silver Screen Cinema ў ГЦ Galileo (пачатак а 20-й).
Маляры ЖЭСа Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на сценах Мінска надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя прастакутнікі. Натхнёны яркімі фігурамі мастак-абстракцыяніст Захар Кудзін выходзіць на гарадскі пленэр, каб скапіяваць іх на палатно. Зацікаўленыя мінакі, спрабуючы інтэрпрэтаваць творчасць Захара, выказваюць сваё меркаванне не толькі пра мастацтва. Назіраючы за нараджэннем арт-феномену, фільм з іроніяй і любоўю паказвае сучасную Беларусь.
Каментары