Улада2222

«Я Пуціну сказаў: «Калі ёсць думка, што мы можам увайсці ў склад Расіі, — выкінь гэта з галавы»

kremlin.ru

Беларусь мае намер развіваць інтэграцыйныя працэсы з Расіяй, не асцерагаючыся за свой суверэнітэт і незалежнасць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 верасня на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ. Фрагменты інтэрв'ю прадэманстравалі ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе Tut.by.

— Занадта шмат не тое што пустых, а абсалютна няправільных размоваў вакол абмеркавання нашых інтэграцыйных працэсаў з Расійскай Федэрацыяй. Усе асцерагаюцца. А чаго асцерагаецеся? Мы ёсць суверэнная, незалежная дзяржава. Не менш як Украіна. Так, на нас уплывае Украіна, на нас ўплывае Польшча — у рознай ступені, балтыйскія краіны — у меншай ступені. У большай — Расійская Федэрацыя. Свет ўзаемазалежны, — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён дадаў, што Беларусь будзе ўмацоўваць сваю незалежнасць, чаго б гэта ні каштавала.

— Мы калі з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным абмяркоўвалі гэту праблему (я яе падняў), я яму проста сказаў: «Калі ў вас ва ўрадзе або ў цябе думка пра тое, што мы можам увайсці ў склад Расіі ці неяк аб'яднацца з Расійскай Федэрацыяй у адну дзяржаву, — выкінь гэта з галавы».

Чыста эмацыйна, скажыце, я першы прэзідэнт у гісторыі незалежнай і суверэннай дзяржавы. Скажыце, я што, першы прэзідэнт для таго, каб пабудаваць гэту дзяржаву і некуды яе ўключыць? Ён мне кажа: «Так Гасподзь з табой. Няма нават думкі такой». Такі быў яго адказ, — распавёў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў Беларусі таксама гавораць аб тым, што ён мае намер «здаць незалежнасць і суверэнітэт.

— Глупства поўнае. Пляваць мне на маю гэтую ўладу. Я 25 гадоў прэзідэнт, і я што, на 26-м годзе свайго прэзідэнцтва павінен паставіць крыж не толькі на 25-гадовай незалежнай Беларусі, якой я як магу, так і кірую, але і наогул на марах беларусаў, якія стагоддзямі марылі быць незалежнымі? Не настолькі я трымаюся за гэта крэсла, каб здаць краіну, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары22

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →