Парэшткі мужчыны, які знік без вестак больш за 20 гадоў таму ў Фларыдзе, знайшлі ў затопленым аўтамабілі, які бачны на карце Google, піша BBC.
40-гадовы Уільям Молдт знік 7 лістапада 1997 года. Ён не вярнуўся дадому з начнога клуба. Паліцыя пачала расследаванне, якое ні да чаго не прывяло.
Сёлета ў канцы жніўня ў паліцыю паведамілі, што ў Фларыдзе, непадалёк ад мястэчка Велінгтан у сажалцы знайшлі аўтамабіль.
Калі машыну дасталі з вады, у ёй быў чалавечы шкілет. Праз тыдзень высветлілася, што парэшткі належаць Уільяму Молдту.
Машыну заўважыў на здымках Google Earth чалавек, які вывучаў мясцовую нерухомасць.
Аўтамабіль быў на здымках з 2007 года, але на працягу 12 гадоў на яго ніхто не звяртаў увагі. На карце Google (Moon Bay Circle, Wellington) і зараз можна ўбачыць абрысы машыны.
Загінулы, хутчэй за ўсё, не справіўся з кіраваннем і заехаў у сажалку.
Каментары