Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Таццяну Мархель з юбілеем.
«Вы набылі вядомасць як пранікнёная і таленавітая актрыса, творчасць якой заўсёды знаходзіць удзячны водгук у сэрцах шматлікіх паклоннікаў. Створаныя вамі незабыўна кранальныя і эмацыянальныя вобразы вылучаюцца глыбокім гуманістычным зместам, самабытнасцю народных характараў і багатым унутраным светам», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўклад Таццяны Мархель у стварэнне і захаванне традыцый беларускага тэатральнага мастацтва — узор найвышэйшага служэння нацыянальнай культуры.
Таццяна Рыгораўна Мархель нарадзілася ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна. Працавала ў Гродзенскім і Магілёўскім абласных драматычных тэатрах, з 1970 у Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1987 у Тэатры-студыі кінаакцёра, з 1994 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. «Быць акторкай — гэта вялікая праца… і шчасце, калі заканчваецца выступ, паўсюль воплескі гледачоў, а ты адчуваеш, што ўсё сышлося!» — цытуе Таццяну Мархель сайт kultprosvet.by.
-
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
-
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
-
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Каментары