«Мой сябар жырафа» стаў першым беларускамоўным фільмам у гісторыі, які ўвайшоў у ТОП-5 мінскага кінапраката. Ён працягвае ісці ў Мінску, Брэсце і Віцебску.
Паводле статыстыкі Мінскага кінавідэапраката фільм «Мой сябар жырафа» увайшоў у рэйтынг самых папулярных фільмаў тыдня на 4 месцы — каля 3000 наведнікаў за ўікэнд. Фільм па-беларуску ўвайшоў у ТОП-5 упершыню ў гісторыі Беларусі!
Кампанію яму склалі карціны «Гогаль: страшная помста», «Мэг: монстар глыбіні», «Крышталь» і «Альфа».
Не прапусціце гэты фільм і вы! Ён падабаецца як маленькім дзеткам, так і дарослым. «Мой сябар жырафа» ідзе ўсе выходныя ў кінатэатрах Мінска, Віцебска і Брэста.
З 13 верасня ён стартуе ў кінатэатрах Мінскай вобласці, а з кастрычніка — ў Магілёўскай і Гомельскай вабласцях.
Фільм перакладзены і агучаны па-беларуску ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. Фільм пра незвычайнае сяброўства першакласніка Дзікечэ Дапа і жырафы па імені Раф зняты паводле твора нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт.
Кожнае дзіця, што наведае сеансы гэтага фільма ў кінатэатрах, атрымае падарунак — казку-маляванку «Мой сябар жырафа ў Беларусі».
Каментары