Аляксандр Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам (http://bk.baj.by/) і Таварыствам Беларускае мовы (http://tbm.org.by/) абвяшчае набор слухачоў на курс "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу".
Мэта курсу - прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.
Курс складаецца з 16 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча). У 2007 і 2008 гг. самыя пасьпяховыя слухачы курсу бралі ўдзел у адукацыйных візітах ў Эўрапейскі парлямэнт (Брусэль).
Мова выкладаньня курсу – беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.
Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца а 18.00 ў пятніцу 14 лістапада 2008г. на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).
Распаўсюд дадзенае інфармацыі сярод зацікаўленых асобаў, а таксама на сайтах і блёгах толькі вітаецца.
Каментары