Здарэнне адбылося на паўночным захадзе краіны, непадалёк ад Кейла. Два вагоны сышлі з рэек, а кіроўцу грузавіка прыйшлося даставаць з кабіны, паведамляе postimees.ee
Хуткая даставіла ў бальніцу кіроўцу грузавіка, машыніста, правадніка, а таксама шасцярых пасажыраў.
Адрэзак дарогі ад шашы Вана — Хаапсалу ў бок Охту будзе закрыты прынамсі на суткі, таму паліцыя просіць кіроўцаў знайсці альтэрнатыўны маршрут.
Дырэктар па бяспецы Эстонскай чыгункі Іван Капанен распавёў, што ліквідацыя наступстваў ДТЗ зойме, хутчэй за ўсё, больш за 24 гадзіны і цягнікі заўтра па гэтым адрэзку чыгункі хадзіць не будуць.
Па ацэнцы Капанена, хуткасць цягніка ў момант няшчаснага выпадку магла скласці 60—70 км/г.
Каментары