У Жыткавічах аўтамабільны мост праз Прыпяць прасеў. На ім з'явіліся расколіны. Пра гэта Tut.by паведамілі занепакоеныя мясцовыя жыхары. Яны распавялі, што сёння раніцай на мосце трэснула пліта перакрыцця і дарожнае палатно па ўсёй шырыні прасела прыкладна на паўметра.
— Уезд на мост перакрыты. ДАІ нікога не пускае, — пішуць каментары ў сацсетках карыстальнікі.
Мост праз Прыпяць, які злучае Жыткавічы і Тураў, быў пабудаваны ў 1985 годзе. У мінулым годзе, незадоўга да «Дажынак», яго рэканструявалі.
У МНС паведамілі, што рух праз мост па трасе Р-88 праз Прыпяць перакрыты. Спецыялісты абследуюць выяўленую расколіну для прыняцця далейшых рашэнняў.
Гэта адзіны мост, які звязвае Століншчыну і Тураўшчыну з рэштай Беларусі. Суседнія масты — аж у Пінску і Мазыры.
«На месцы знаходзяцца работнікі МНС. Праходзіць пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Жыткавіцкім райвыканкаме для выпрацоўкі далейшых рашэнняў. МНС сумесна з усімі аператарамі сотавай сувязі арганізуе СМС-апавяшчэнне пра закрыццё моста жыхароў Жыткавіцкага, Лунінецкага, Лельчыцкага, Столінскага і Салігорскага раёнаў», - праінфармаваў БелТА прэс-сакратар ведамства Віталь Навіцкі.
***
Каментары