Навука і тэхналогіі1212

Як выратаваць чалавецтва ад супервулкана

Калі катастрафічнае вывяржэнне Елаўстонскага супервулкана немінучае, то план амерыканскіх навукоўцаў - магчыма, адзіны спосаб выратаваць чалавецтва ад гібелі.

Пад Елаўстонскім нацыянальным паркам на паўночным захадзе ЗША ляжыць вулканічная кальдэра - велічэзная бурбалка распаленай магмы.

Менавіта яе падземная энергія стварыла тут мноства гейзераў і гарачых крыніц, якія так вабяць турыстаў. Аднак гэтая кальдэра (яна ж - патэнцыйны супервулкан) уяўляе сабой найвялікшую прыродную пагрозу для існавання ўсяго чалавецтва.

І, як сцвярджаюць некаторыя навукоўцы НАСА, пагрозу нават страшнейшую, чым сутыкненне з гіганцкім астэроідам або каметай.

Група даследчыкаў НАСА прадаставіла ў распараджэнне Бі-бі-сі справаздачу, раней не публікаваную ў адкрытых крыніцах. Яна - якраз пра тое, што можа здарыцца з нашай планетай у выпадку чарговага вывяржэння супервулкана і як гэтага пазбегнуць.

«Я быў членам кансультатыўнай рады НАСА па абароне планеты ад астэроідаў і камет, - распавядае Браян Уілкакс, які працуе ў адной з лабараторый НАСА ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце. - І падчас вывучэння магчымасцяў абароны Зямлі ад падзення нябесных цел я прыйшоў да высновы, што вывяржэнне супервулкана істотна больш небяспечнае для чалавецтва».

Перад астранаўтамі з космасу адкрываецца надзвычайны від на вывяржэнне вулканаў.

На Зямлі прыкладна 20 вядомых вучоным супервулканаў, і па-сапраўднаму катастрафічныя вывяржэння здараюцца ў сярэднім кожныя 100 тысяч гадоў.

Адным з самых цяжкіх наступстваў такога вывяржэння можна назваць масавы голад, паколькі вулканічная зіма (попел надоўга закрые сонца) не дазволіць забяспечыць чалавецтва неабходнай колькасцю ежы.

(Падчас вывяржэння на тэрыторыі сучаснага Ваёмінгу 600 000 гадоў таму супервулкана, які знаходзіцца на месцы цяперашняга Елаўстонскага парку, было выкінута ў атмасферу больш за тысячу кубічных кіламетраў лавы і попелу. - Рэд.)

Паводле падлікаў, зробленых ААН у 2012 годзе, запасаў ежы людзям хопіць на 74 дні.

Калі навукоўцы НАСА сталі даследаваць праблему, яны прыйшлі да высновы, што самым простым і лагічным было б неяк астудзіць супервулкан.

Велізарная вулканічная кальдэра - у дадзеным выпадку Елаўстонская - па сутнасці ўяўляе сабой гіганцкі цеплавы генератар, эквівалент шасці прамысловых электрастанцый.

Цяпер каля 60-70% цяпла Елаўстона падымаецца на паверхню і сыходзіць у атмасферу з вадой (яна прасочваецца да магмы праз расколіны).

Астатняе назапашваецца ў магме, якая паступова распускае навакольныя скальныя пароды. Калі падземны жар дасягне вызначанай мяжы, выбуховае вывяржэнне стане немінучым.

Але калі дазволіць выходзіць на паверхню большай, чым цяпер, колькасці цеплавой энергіі, вывяржэнне не здарыцца.

Паводле падлікаў НАСА, досыць павялічыць гэтую колькасць на 35%, і Елаўстон больш не будзе ўяўляць з сябе небяспеку. Вось толькі як гэта зрабіць?

Адзін з варыянтаў - павялічыць аб'ём вады, што трапляе ў магму. Але будзе вельмі складана пераканаць улады краіны даць санкцыю на такое.

«Пабудаваць гіганцкі акведук ў гарыстай мясцовасці будзе адначасова складана тэхнічна і вельмі дорага, і людзям наўрад ці спадабаецца, што вада будзе на гэта расходавацца», - адзначае Уілкакс.

«Па ўсім свеце адчуваецца востры недахоп вады - а тут такі магутны інфраструктурны праект, у якім яна выкарыстоўваецца толькі для таго, каб астудзіць нейкі супервулкан… Гэта выкліча як мінімум сур'ёзныя спрэчкі».

Таму ў НАСА распрацавалі цалкам іншы план.

Калі вывяржэнне супервулкана здарыцца, яно будзе шматкроць магутнейшым за вывяржэнне гэтага вулкана ў Інданэзіі.

Навукоўцы лічаць, што найбольш зручнае рашэнне - зрабіць свідравіны глыбінёй да 10 км і запампоўваць у магму ваду пад высокім ціскам.

Вяртаючыся на паверхню, вада будзе мець тэмпературу каля 350 градусаў па Цэльсіі, паступова студзячы вулкан, які хаваецца пад паверхняй зямлі.

І хоць ажыццяўленне гэтага праекта абыдзецца прыкладна ў 3,46 млрд даляраў, у ім ёсць адна прывабная асаблівасць, якая дапаможа пераканаць палітыкаў, што інвестыцыі вартыя таго.

Уілкакс тлумачыць, што Елаўстан можна выкарыстоўваць у якасці геатэрмальнай электрастанцыі, электраэнергія якой будзе неверагодна таннай - прыкладна 0,10 даляра за кВт/гадзіну.

Так, бурэнне запатрабуе сур'ёзных укладанняў, але хутка акупіцца. Рэгіён атрымае крыніцу таннай электраэнергіі на доўгія гады наперад - на дзясяткі тысяч гадоў!

«Ну і, вядома, вы тым самым пазбавіце чалавецтва ад навіслай пагрозы катастрафічнага вывяржэння супервулкана», - падкрэслівае Уілкакс.

Зрэшты, бурэнне ў раёне супервулкана мае свае рызыкі. А менавіта - яно можа справакаваць тое самае вывяржэнне, якое навукоўцы імкнуцца перадухіліць.

«Самае галоўнае - не зрабіць горш, - кажа Уілкакс. - Калі вы ажыццяўляеце бурэнне на паверхні залягання магмы, рызыка высокая. Бурэнне можа зрабіць верхні пласт, «накрыўку» катла з магмай, тонкім, і гэтую накрыўку сарве».

«Вы таксама можаце справакаваць вызваленне выбухованебяспечных газаў у верхняй часткі падземнага рэзервуара з магмай».

Вывяржэнне Этны (від з космасу). Далей на поўнач побач з Неапалем - буйны вулканічны раён Кампа Флегріэ (Флегрэйскія палі).

Таму навукоўцы прапануюць пачаць бурэнне за межамі Елаўстонскага нацыянальнага парка і падабрацца да рэзервуара з магмай знізу.

«Такім чынам вы прадухіляеце павышэнне тэмпературы ў верхняй частцы катла з магмай, якое якраз і стварае галоўную небяспеку», - тлумачыць Уілкакс.

Але нават калі праект навукоўцаў НАСА прымуць да ажыццяўлення, яго аўтары не ўбачаць яго завяршэння і нават пры жыцці наўрад ці даведаюцца, паспяховы ён ці не.

Астуджэнне Елаўстона па адным метры за год - гэта справа на дзясяткі тысяч гадоў, пасля чаго на яго месцы застанецца толькі халодная скальная парода.

І нават калі ўлічыць, што магму Елаўстона не абавязкова астуджаць да цвёрдага стану, каб зняць пагрозу чалавецтву, усё адно - раней чым праз некалькі сотняў, а то і тысяч гадоў мы не зразумеем, наколькі ўдалы праект амерыканскіх навукоўцаў.

Нягледзячы на гэта, падобнае доўгатэрміновае планаванне - магчыма, адзіны шлях перадухіліць катастрофу.

«Калі такі праект пачне ажыццяўляцца, усё, што мы атрымаем ад яго на першым часе, - гэта танная электрычнасць», - адзначае Уілкакс.

Пашпацыраваць над катлом з распаленай магмай - гэта задавальненне прыцягвае мноства турыстаў.

Такі план у прынцыпе можна ўжыць да любога актыўнага супервулкана на нашай планеце, і навукоўцы НАСА спадзяюцца, што іх ідэі пяройдуць у плоскасць практычных навуковых дыскусій пра тое, як адвесці пагрозу катастрафічнага вывяржэння.

«Калі людзі ўпершыню пазнаёміліся з ідэяй абароны планеты ад удару астэроіда, рэакцыя была прыкладна такая ж, як і цяпер на пагрозу з боку супервулкана, - падкрэслівае Уілкакс. - Мы такія маленечкія, казалі людзі. Як мы можам адвесці пагрозу сутыкнення Зямлі з астэроідам?»

«Аднак высветлілася, што калі вынайсці нешта, што толькі злёгку падштурхоўвае астэроід, то гэта прымушае яго ў выніку праляцець міма Зямлі. І рашэнне праблемы аказваецца прасцейшым, чым мы думалі».

«У любым выпадку патрабуецца аб'яднанне інтэлектуальных сіл навукоўцаў усяго свету, і пачынаць трэба як мага хутчэй. Елаўстон вывяргаецца прыкладна раз у 600 тысяч гадоў, і якраз менавіта столькі прайшло з часу апошняга катастрафічнага вывяржэння. Так што нам трэба мець гэта на ўвазе».

Каментары12

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Google адключае манетызацыю відэа і рэкламы для карыстальнікаў з Беларусі5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы7

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс69

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →