Навука і тэхналогіі2222

У дэкрэт аб беларускім ПВТ прапануюць дадаць палажэнні пра токены. У сувязі з гэтым — топ-5 фактаў пра біткойны

У мінулым месяцы новы спосаб заробку ў сетцы прывёў да дэфіцыту відэакарт для персанальных камп’ютараў у некаторых краінах. Уся справа ў тым, што працэсары відэакарт лепш за ўсё спраўляюцца з «майнінгам» — «здабычай» крыптавалют. 

У той жа час з'явілася навіна, што эксперты прапануюць унесці ў новы дэкрэт аб беларускім Парку высокіх тэхналогій палажэнні пра лічбавыя знакі, токены.

Мы вырашылі растлумачыць, што такое біткойн і хто з'яўляецца яго эмітэнтам. Што гэта, як гэта працуе і ці можна стаць біткойнавым мільярдэрам — пра гэта і пойдзе размова далей.

1. Што такое «біткойн» і хто яго эмітэнт?

Біткойн — гэта новае пакаленне валюты. Дэцэнтралізаваная і сеткавая валюта біткойн была створаная і працуе толькі ў сетцы інтэрнэт. Ніхто не кантралюе яе, эмісія валюты адбываецца пры дапамозе працы мільёнаў камп'ютараў па ўсім свеце з выкарыстаннем праграмы для вылічэння матэматычных алгарытмаў.

Такім чынам ні дзяржаўныя органы, ні прыватныя кампаніі не могуць уплываць на біткоін.

Але ў чым сутнасць электроннае валюты? Уявіце, што біткойн — гэта своеасаблівае золата. Золата з’яўляецца каштоўным з-за фізічнай складанасці яго здабычы. Каштоўнасць жа біткойна палягае ў вялікім патрабаванні не чалавечых рэсурсаў, а камп’ютарных.

Біткойны таксама гандлююцца на біржах, як і даляр з еўра, і за іх таксама можна купляць тавары ў інтэрнэце.

Курс 1 біткойна на сённяшні дзень складае амаль 2000 даляраў. Некалькі дзён таму ён быў каля 2500, але курс даволі істотна вагаецца.

2. Чым забяспечаны біткойн?

Рэальныя грошы сёння забяспечваюцца ўсім багаццем дзяржавы, якая дадзеную валюту выпускае, а раней гэтую функцыю выконвалі золата і срэбра. Біткойн жа не забяспечаны нічым.

Любы чалавек можа запусціць скрыпт па здабычы біткойнаў на камп’ютары і адчуць сябе міні-нацбанкам.

3. Дзе і як можна набыць біткойны?

Існуе некалькі варыянтаў набыцця крыптавалюты. Напрыклад, можна купіць яе на адной з біткойн-біржаў (Bitfinex, ВТС-Е і інш.). Яшчэ адзін спосаб — майнінг.

Сутнасць майнінгу заключаецца ў тым, што камп’ютары, якія знаходзяцца ў розных кропках Зямлі, вырашаюць матэматычныя задачы, у выніку якіх ствараюцца біткойны. Для гэтага спатрэбіцца як мага больш відэакартак.

Кажучы простымі словамі, чым больш у вас відэакартак, тым хутчэй будуць вырашацца гэтыя задачы і тым больш будзе стварацца крыптавалюты.

Майнінг — гэта і ёсць працэс выпуску электронных крыптавалют.

У 2011 годзе амерыканская кампанія Casascius Bitcoin Mint пачала выпуск металічных біткойн-манет розных наміналаў. Фактычна, гэта выкананыя ў форме манет «аўтаномныя кашалькі» — на іх паказаны біткоін-адрас, а сакрэтны ключ схаваны пад аднаразовай галаграмай.

4. Што рабіць, калі няма грошай хаця б на адзін біткойн?

Біткойны — дзялімыя адзінкі, якія дзеляцца на сатошы (па імені стваральніка сістэмы Сатошы Накамота). Таму для пачатку гандлю біткойнамі не абавязкова мець цэлую іх колькасць.

Адзін сатошы складаецца з 0,00000001 (адна стамільённая) біткойна, або каля 0,0025 цэнта ЗША.

5. Ці можна набыць мільярд біткойнаў?

Вам адназначна не ўдасца стаць біткойнавым мільярдэрам, але паспрабаваць зарабіць мільён-другі цалкам рэальна. Зададзены ліміт існавання біткоінаў — ва ўсім свеце іх можа быць 21 мільён, і прыблізна дзве траціны ад гэтай сумы ўжо маюць гаспадароў. З кожнай наступнай хвілінай здабыць сваю долю ўсё складаней, адпаведна, тым больш каштоўнай яна становіцца.

Высновы

Усе плацёжныя электронныя сістэмы не дазваляюць вам лічыць сябе паўнапраўным гаспадаром кашалька. Бо калі ў якой-небудзь кампаніі, няхай гэта будзе PayPal або QIWI, узнікнуць якія-небудзь падазрэнні ў «няправільнасці» выкарыстання асабістага рахунку, яна пакідае за сабой права замарозіць яго і пры гэтым не інфармаваць вас. У Біткоін жа толькі вы з'яўляецеся ўладальнікам прыватнага і публічнага ключа, гэта значыць, што толькі вы можаце распараджацца сваімі грашыма. 

Курс біткоіна ўвесь час расце. На мінулым тыдні фінансавы аналітык і заснавальнік інвестыцыйнай фірмы Standpoint Research Роні Моас заявіў, што цана біткоіна вырасце ўдвая ў наступным годзе, а ў бліжэйшыя дзесяць год яна можа дасягнуць $ 25 000 - $ 50 000.

Ну і, напэўна, галоўны плюс біткоінаў у тым, што на іх абсалютна ніяк не можа паўплываць дзяржава. 

Каментары22

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі — новая версія прапаганды8

Трэнер расказаў, чаму футбаліст ударыў па надпісе «80 гадоў вызвалення»

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе6

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →