Справа Белага легіёна: шукаюць чалавека, які б патрымаў сабаку Сяргея Стрыбульскага
Сяржук Стрыбульскі, фігурант «справы патрыётаў», які зараз знаходзіцца ў СІЗА №1, пакінуў дома сабаку.
Мянушка сабакі — Айва, ёй 6 месяцаў, але родным з пэўных прычынаў цяжка яе ўтрымліваць.
Сябры Сяргея шукаюць добрага чалавека, які можа забраць Айву да сябе, абяцае яе даглядаць і не стэрылізаваць, каб сабака дачакаўся гаспадара.
Хто можа і хацеў бы дапамагчы, звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне: +375 29 604-29-70 (Анэля).
Каментары