Надвор'е

Сіноптыкі распавялі, якое надвор'е чакае ў апошнія дні года і ў навагоднюю ноч

На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Фота Мікіты Недаверкава

У першай палове тыдня надвор'е будзе фармаваць цыклон, які змяшчаецца з Балтыйскага мора праз нашы паўночна-ўсходнія раёны. Ён прынясе ветранае надвор'е і адлігу.

На аўторак, 27 снежня, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу па захадзе краіны, у дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях парывы да 22 м/с. Тэмпература на працягу сутак -1 — +4°С.

У сераду, 28 снежня, таксама моцны парывісты вецер. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай на значнай частцы краіны, днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература на працягу сутак -5 — +2°С

З чацвярга і да канца тыдня з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца: вецер сціхне і ападкаў стане менш, а тэмпература крыху панізіцца.

У чацвер, 29 снежня, ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны невялікі кароткачасовы снег. Днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 — -9°С, днём 0 — -5°С.

У пятніцу, 30 снежня, пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, днём мокры снег. У асобных раёнах рэспублікі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 — -7°С, пры праясненнях да -9°С, днём -4 — +2°С.

У святочныя выходныя будзе спакойнае надвор'е. У навагоднюю ноч, паводле папярэдніх прагнозаў, чакаецца невялікі мароз.

Каментары

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання19

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Усе навіны →
Усе навіны

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»21

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання19

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Галоўнае
Усе навіны →