Аўто11

На МКАД у наступным годзе ўсталююць 17 дадатковых камер

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Навой на прэс-канферэнцыі, прысвечанай канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху «Добрая дарога» на 2016-2020 гады, перадае БелТА.

«У наступным годзе пачнуцца работы па ўстаноўцы на МКАД 17 дадатковых камер фотафіксацыі хуткасці. У 2018 годзе трэба ўсталяваць яшчэ 35 камер», — адзначыў Зміцер Навой.

Меры па павышэнні бяспекі дарог сталіцы закладзеныя ў канцэпцыю «Добрая дарога» да 2020 года, якая была зацверджаная 16 лістапада Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў. Канцэпцыя прадугледжвае ў тым ліку абсталяванне новых астраўкоў бяспекі ў 2017 годзе на дарогах Мінска. У прыватнасці, астраўкі бяспекі плануецца ўладкаваць у Цэнтральным раёне на вул. Заслаўскай, паблізу дома 11, на скрыжаванні вул Алаізы Пашкевіч з вул. Чычэрына і вул. Харужай з зав. Водаправодным, а таксама па адрасе вул. Карастаянавай, 21. У Маскоўскім раёне — на праспекце Газеты «Звязда».

У Кастрычніцкім раёне астравок бяспекі павінен з'явіцца на вул. Асаналіева, 5 і 9, Магілёўскай, 14 і 18, а таксама Чкалава, 27. У Заводскім раёне — на вул. Варвашэні, 11 і Машынабудаўнікоў, 30. У Савецкім раёне — на вул. Кульман, 21 і Броўкі, 10.

У Ленінскім раёне плануецца ўладкаваць астраўкі бяспекі на вул. Лучыны, 36 і Прушынскіх, 32, а таксама на скрыжаванні гэтых двух вуліц. А ў Партызанскім раёне — на скрыжаваннях вул. Захарава з зав. Бранявым і Вайсковым.

Каментары1

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы заявіў, што не мае ілюзій адносна Беларусі18

У МАРГ расказалі, ці будуць уводзіць падатак на чаявыя афіцыянтам

Пуцін лічыць дазвол краін НАТА выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў па Расіі іх прамым удзелам у вайне7

«Пячэнне «Экстрэмістка». Як нямецкая пісьменніца паказвае беларускія пратэсты1

У Беларусь прыляцеў дарадца іранскага лідара3

Лукашэнка заявіў, што Пачобут нібыта сам не хоча ехаць у Польшчу15

Беларусы расказалі, як абыходзяць адну з забаронаў пры запісванні на падачу на польскую візу1

У Польшчы хацелі пабудаваць авіябазу, але месца аказалася занятым рэдкімі жывёламі2

Беларусу, які галадаў у Клайпедзе з-за немагчымасці вывезці аўтамабіль у Беларусь, выдалі транзітныя нумары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →