Грамадства2828

Падпісаныя папраўкі ў закон аб экстрэмізме, добраахвотніках-наймітах і распальванні сацыяльнай варожасці

Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон, якія ўводзяць крымінальную адказнасць за экстрэмізм, выкарыстанне кактэйляў Молатава, распальванне сацыяльнай варажнечы або розні, а таксама — узмацненне жорсткасці пакарання для беларусаў, якія ваююць на тэрыторыі іншых дзяржаў. Адпаведны дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота мае ілюстрацыйны характар.

Кактэйль Молатава

У папраўках гаворка ідзе аб кактэйлях Молатава — «прадмет, які аб'ядноўвае шкляную або іншую ёмістасць, гаручае рэчыва і прыстасаванне, якое забяспечвае ўзгаранне гаручага рэчыва (запал)». Забароненыя яны, выраб, набыццё, захоўванне і г.д.

Парушальнікі па гэтым артыкуле могуць быць пакараныя пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў. А тым, хто здзейсніў падобныя дзеяні паўторна або «групай асоб па папярэдняй змове» будзе пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Да расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці дадалася «сацыяльная»

У артыкул 130 Крымінальнага кодэкса ўводзіцца адказнасць за распальванне сацыяльнай варожасці або розні. Пакаранне для парушальнікаў прадугледжана ў выглядзе штрафу, арышту на тэрмін да 6 месяцаў, абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.

Юрысты мяркуюць, што ў нашай судовай практыцы гэтыя тэрміны могуць трактавацца вельмі шырока.

З вопыту юрыстаў, прыкметай узбуджэння варожасці можа быць фарміраванне і падмацаванне негатыўнага стэрэатыпу, адмоўнага вобраза нейкай групы (нацыянальнай, рэлігійнай, носьбітаў мовы), а таксама падбухторванне да гвалтоўных дзеянняў у адносінах да асобаў пэўнай нацыянальнасці, расы, рэлігіі або сацыяльнай прыналежнасці. Сюды ж можна аднесці распаўсюд ілжывых, тэндэнцыйна падабраных звестак пра гісторыю, культуру, якія абражаюць этнічную або канфесійную групу альбо яе асобных прадстаўнікоў як членаў гэтай групы, якія ўтрымліваюць кепікі, агіду ці пагарду да іх.

Экстрэмізм

Да ўнясення паправак у існуючай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса не было ніводнай нормы, якая прадугледжвае адказнасць за экстрэмізм. Цяпер яны з'явіцца.

«За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, за кіраўніцтва ім або яго структурным падраздзяленнем» пагражае пазбаўленне волі да 7 гадоў. За паўторнае парушэнне гэтага артыкула пакаранне будзе больш жорсткім: пазбаўленне волі да 10 гадоў.

За «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармiравання» таксама будзе пагражаць крымінальная адказнасць — пазбаўленне волі да 6 гадоў.

Ад крымінальнай адказнасці па гэтым артыкуле плануюць вызваляць тых, хто своечасова паведаміць дзяржорганам аб дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.

Акрамя таго, будзе пашырана адміністрацыйная адказнасць за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі з заклікамі да экстрэмізму. 

Узмацненне жорсткасці адказнасці для беларусаў на «чужой» вайне

Крымінальны кодэкс папоўніўся новымі артыкуламі, якія дазволяць прыцягнуць да адказнасці беларусаў, якія ваююць на тэрыторыі іншай дзяржавы, нават «без наяўнасці карыслівага складніка».

Гэта можа карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.

Крымінальная адказнасць пагражае і тым, хто займаецца вярбоўкай добраахвотнікаў — да 10 гадоў.

Гэтыя дапаўненні ўключаны ў раздзел «Заклікі да дзеянняў, скіраваных на шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспекі і абароназдольнасці».

У існуючай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса ёсць два артыкулы, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншай дзяржавы: «Вярбоўка, навучанне, фінансаванне і выкарыстанне наймітаў» і арт. 133 «Найміцтва». Прымяніць гэтыя артыкулы ў дачыненні да беларусаў, якія ваююць на Данбасе, было практычна немагчыма — для гэтага патрабавалася даказаць, што яны атрымлівалі матэрыяльную ўзнагароду.

Папраўкі ў закон ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Каментары28

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Баку адмовіліся прымаць дапамогу ад Чачні пасля ўдару ракетай па самалёце2

Аршанскага святара, які вазіў дзяцей на расійскія вайсковыя зборы, будуць судзіць за парнаграфію10

Кіраўніка кантрольнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах злавілі на атрыманні хабараў6

«Мінімум 30 рублёў, а максімум баюся ўявіць». Якімі будуць цэны на таксі ў навагоднюю ноч1

Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе2

У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак24

Белчыгунка абвясціла зніжкі да 40%. Але трэба купіць квіток у апошні момант

Як аўтакаміс падманвае пры продажы машыны са Штатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →