Грамадства88

У Беларусі могуць увесці штрафы за захоўванне забароненых прылад рыбалоўства

У межах барацьбы з незаконным рыбалоўствам Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце мае намер хадайнічаць аб увядзенні штрафаў за захоўванне забароненых прылад лоўлі, паведаміў 23 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка ведамства Аляксандр Дуньковіч.

«Мы будзем хадайнічаць аб увядзенні штрафных санкцый за захоўванне забароненых прылад лоўлі дома, у гаражы, у машыне і іншых месцах і збудаваннях, — сказаў ён. — Такая адказнасць прадугледжаная ў нашых прыбалтыйскіх суседзяў. Мы будзем прапрацоўваць гэтае пытанне».

Акрамя таго, адзначыў Дуньковіч, інспекцыя прапануе Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя забараніць выкарыстанне падчас вясновага нерасту прамысловых прылад лоўлі на вадаёмах, якія перададзеныя ў арэнду для рыбаводства. Як тлумачаць інспектары, карыстаючыся адсутнасцю забароны, арандатары рыбаводных аб'ектаў у перыяд нерасту актыўна выкарыстоўваюць прамысловыя прылады лоўлі — сеткі і невад, што «выклікае абгрунтаваную негатыўную рэакцыю грамадзян».

З пачатку дзеяння 1 сакавіка забароны на нераст прыродаахоўная інспекцыя выявіла ўжо 140 парушэнняў у сферы рыбнай лоўлі, сем з якіх мелі прыкметы крымінальных дзеянняў. Канфіскавана больш за 280 сетак даўжынёй 13 км, прыблізна 50 іншых прылад лоўлі і больш за 500 кг рыбы.

Прадстаўнік дзяржінспекцыі паведаміў, што асабліва злосным парушальнікам давядзецца кампенсаваць немалыя сумы, бо «прычыненая імі шкода ў перыяд забароны вылічаецца ў трайным памеры». Так, нядаўнім парушальнікам трэба будзе кампенсаваць дзяржаве: у адным выпадку прыблізна 130 млн рублёў, у другім — 50 млн рублёў, у трэцім — прыблізна 70 млн рублёў, у яшчэ адным за вылаўленых чатырох асобін сома і сцерлядзі, унесенай у Чырвоную кнігу, — прыкладна 18 млн рублёў. Паколькі ўсе гэтыя выпадкі трапляюць пад дзеянне крымінальнага артыкула аб незаконным рыбалоўстве, вінаватым будзе прызначанае дадатковае пакаранне — ад буйнога штрафу да абмежавання волі, дадаў Дуньковіч.

За тры месяцы 2015 года дзяржінспектары правялі 1,5 тысячы палявых кантрольных мерапрыемстваў, падчас кожнага было выяўленае як мінімум адно парушэнне рыбнай лоўлі. З гэтых паўтары тысячы парушэнняў 157 былі з прыкметамі крымінальных дзеянняў. У парушальнікаў канфіскавана 1.600 сетак агульнай даўжынёй амаль 70 км, прыкладна 800 іншых забароненых прылад лоўлі і больш за тры тоны незаконна вылаўленай рыбы.

Падчас пастаянных рэйдаў на рынкі краіны за апошнія тры тыдні за незаконны гандаль сеткамі і сеткаматэрыяламі інспектары прыцягнулі да адказнасці сем прадаўцоў. У прыватнасці на рынку ў Ждановічах затрыманы прадавец, у якога быў канфіскаваны забаронены тавар: чатыры сеткавыя прылады, у тым ліку 128 рознакалібернымі сетак агульнай даўжынёй амаль 7 км, 243 сеткавыя пад'ёмнікі-павукі, 18 сеткавых экранаў і т. д.

«За адзін гэты рэйд было канфіскавана столькі ж сеткавых прылад, колькі выцягвае з вадаёма, напрыклад, Мінская вобласць за тры месяцы, — сказаў ён. — Лепш канфіскаваць іх цяпер, чым потым выцягнуць з вадаёмаў з загінулай рыбай».

Каментары8

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай11

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе з заробкамі ў 2025-м? І ці адключаць ютуб? Адказвае Чалы6

Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык3

Вялікі герцаг Люксембургскі адрокся ад пасаду на карысць сына. Ён кіраваў краінай 24 гады3

Ці можна выстаўляць у сацсеткі фота і відэа ранішнікаў сваіх дзяцей, калі не спытаеш дазволу ў іншых бацькоў?6

Жываглод расказала, колькі падпісчыкаў засталося ў чат-бота «Сумленныя людзі»5

Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы2

У выбарчай праграме Канапацкая патрабуе вызваліць палітвязняў18

Мужчына стаў своеасабліва прыбіраць кватэру — яго забралі ў міліцыю ВІДЭА

У Гомелі 20-гадовая дзяўчына на «ягуары» цудам выжыла ў аварыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай11

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

Галоўнае
Усе навіны →