Здарэнні22

У Рэчыцкім раёне п'яная жанчына-рыбак укусіла судмедэксперта

Канфлікт, які ўзнік паміж рыбакамі на Дняпры ў Рэчыцкім раёне ў канцы мая, завяршыўся распачынаннем дзвюх спраў — па фактах хуліганства (арт. 339 КК) і супраціўлення работнікам міліцыі (арт. 364 КК). 

Трое жыхароў Хойніцкага раёна рыбачылі на беразе ракі, ужываючы спіртныя напоі. Мясцовыя рыбакі праплывалі міма іх на маторнай лодцы, і гасцям падалося, што лодка распужала ўсю рыбу. Завязалася славесная сварка, пасля чаго кампанія з Хойніцкага раёна абстраляла лодку з пнеўматычнай стрэльбы. 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Камітэта дзяржаўных судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў, рэчыцкія рыбакі выклікалі міліцыю. Аператыўна-следчая група, якая прыбыла на месца, пры надглядзе кампаніі на беразе ракі знайшла пнеўматычную стрэльбу. 

Праваахоўнікі прапанавалі грамадзянам прайсці ў аддзяленне міліцыі. Аднак рыбакі сталі аказваць супраціўленне. У момант, калі мужчын усаджвалі ў машыну, на судмедэксперта, які знаходзіўся ў складзе аператыўна-следчай групы, напала п'яная жанчына з кампаніі рыбакоў і нанесла судмедэксперту лёгкія цялесныя пашкоджанні, што не пацягнулі расстройства здароўя. Як стала вядома, жанчына ўкусіла супрацоўніка Рэчыцкага міжраённага аддзела Камітэта дзяржаўных судовых экспертыз за перадплечча. 

«Апошнім часам чым далікатней праваахоўнікі абыходзяцца з грамадзянамі ў падобных сітуацыях, тым часцей сустракаюцца выпадкі грэбавання законнымі патрабаваннямі работнікаў дзяржаўных органаў, якія выяўляюцца ў непадпарадкаванні, а часам і ў распусканні рук. Аднак грамадзяне забываюць, што службовыя асобы абароненыя законам, і раскайвацца потым ужо позна», — пракаментаваў Габрылёў.

Каментары2

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»5

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»5

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →