У гісторыі з парку пад Лонданам напраўду мала рамантыкі.
Фатограф-аматар Марцін Ле-Мэй заўважыў незвычайную пару ў Хорнчарч недалёка ад Лондана, Вялікабрытанія. Яго фота апублікаваў у сваім твітары заолаг Джэйсан Ворд — адтуль пара звяроў разляцелася па ўсім свеце.
Можа падацца, што дзяцел паказвае свет ласцы з дабрыні — але напраўду гісторыя больш драматычная.
Як адзначае Ворд, ласка білася з дзятлам, які, хутчэй за ўсё, бараніў яйкі ў сваім гняздзе. Ласка зачапілася за дзятла і праляцела пэўную адлегласць, а па прызямленні жывёлы працягнулі бойку. Ласка на хвілю звярнула ўвагу на людзей навокал, што дало дзятлу час уратавацца.
Яшчэ некалькі фота Ворд адаслаў выданню Business Insider:
Каментары