Эканоміка22

Лукашэнка: Страты Беларусі ад падатковага манеўру Расіі могуць скласці $1 млрд

Страты Беларусі ад падатковага манеўру Расіі могуць перавысіць $ 1 млрд. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

«Летась мы ў прынцыпе дамовіліся аб тым, што Беларусь атрымае ў выніку саступак у эканамічным саюзе, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Як вядома, у Расіі ажыццяўляюць нейкі падатковы манеўр,

у выніку якога мы можам страціць усё тое, пра што дамаўляліся ў мінулым годзе з Расійскай Федэрацыяй.

Гэта тычыцца пералічэння ў бюджэт Расіі пошлін ад збірання на мяжы па нафтапрадуктах. Наколькі я ведаю, ідуць перамовы, каб гэтую тэму ўрэгуляваць, і яна павінна быць урэгулявана».

«Гэта ненармальна: не паспелі ўвесці ў дзеянне дамоўленасці, тут іх адмяняем фактычна другой рукой, і ў выніку Беларусь можа страціць велізарную суму сродкаў, больш за $ 1 млрд», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў прэм'ер-міністра ходам перамоў па гэтым пытанні.

Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуў таксама ўвагу і на фарміраванне бюджэту. «Мы дамаўляліся, што 1 кастрычніка бюджэт павінен быць сфарміраваны, і праект яго ўнесены ў парламент для разгляду. Як тут ідуць справы?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама закрануў пытанні пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў СНД і афіцыйнага візіту прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь.

Каментары2

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →