Трохразовы алімпійскі чэмпіён у скачках з трампліна аўстрыец Томас Моргенштэрн абвясціў пра завяршэнне спартыўнай кар'еры ва ўзросце 27 гадоў.
10 студзеня спартсмен атрымаў сур'ёзную траўму, згубіўшы баланс у паветры і зваліўшыся на гару прызямлення падчас трэніроўкі перад стартам этапу Кубка свету ў аўстрыйскім Таўплітцэ. Моргенштэрн быў уключаны ў склад зборнай Аўстрыі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Сочы, на якіх выйграў срэбра ў камандным першынстве.
Пасля Гульняў 27-гадовы аўстрыец не браў удзел у спаборніцтвах.
«Я завяршаю кар'еру. Здзяйсняю скачок у новае жыццё», — заявіў Моргенштэрн.
Томас Моргенштэрн з'яўляецца васьміразовым чэмпіёнам свету, стаўшы ім першы раз у 18 гадоў, на яго рахунку 23 перамогі на этапах Кубка свету.
Каментары