У Мінску праходзіць «Беларускі транспартны тыдзень», у рамках кампаніі прадстаўляюць інавацыі ў сферы лагістыкі і транспарту.
Мінскі вагонарамонтны завод і Гомельскі вагонабудаўнічы завод таксама дэманструюць свае навінкі на чыгуначнай станцыі «Ждановічы».
Гомельскі вытворца чыгуначнай тэхнікі выставіў купэйны вагон 61-779. Асноўнае яго адрозненне ад звыклых нам вагонаў - дадатковае купэ, таму ў вагоне 61-779 можа ехаць адначасова 40 чалавек супраць 36 пасажыраў у вагоне старога ўзору.
«Мы гатовыя пастаўляць гэтыя вагоны любым замоўцам, але пакуль задавальняем мясцовы попыт. У асноўным гэтыя вагоны набываюць для фірмовых цягнікоў. Вось гэты вагон будзе часткай фірмовага цягніка «Сож», які ездзіць у Маскву», — расказаў прадстаўнік ГВЗ.
Таксама ён паведаміў, што сёння больш за 70 такіх вагонаў ездзяць па Беларусі. Гэтая лічба не выглядае аптымістычнай, калі ўлічваць, што вагоны 61-779 вырабляюць з 2008 года.
Мінскі завод прадэманстраваў свой плацкартны вагон 61-4447.М.
Выстава чыгуначнай тэхнікі беларускай вытворчасці на станцыі «Ждановічы».
Вонкавы выгляд вагонаў не змяніўся.
Купэ дзяжурнага правадніка. Увесь вагон 61-779 зроблены ў нейтральным шэрым і белым колерах. Матэрыялы: пластык і храмаваны метал. Усё выглядае якасна і дыхтоўна.
Кантрольная панэль, якая кіруе ўсімі сістэмамі вагона.
Рацыя ў радыёкупэ, дзе знаходзіцца начальнік саставу і з якога ажыццяўляецца радыёсувязь з усімі іншымі вагонамі.
Індыкатары занятасці прыбіральні. Яны буйныя і добра заўважныя, але вытворцы замест двух буйных індыкатараў маглі зрабіць адзін, які свеціцца чырвоным ці зялёным.
Індыкатар выкліку правадніка. Калі націснуць гузік у купэ, з адваротнага боку дзвярэй загарыцца лямпачка. Каб яе патушыць, праваднік мусіць націснуць чырвоны гузік.
Прыборная панэль купэ, з якой можна кіраваць святлом, выклікаць правадніка і даведацца, ці вольная прыбіральня. На панэлі таксама ёсць разеткі і рэгуліроўка гучнасці радыё. На жаль, асобнае рэгуляванне тэмпературы паветра адсутнічае.
Аздабленне вагона няяркае і прыемнае воку.
Якасць зборкі высокая. Паліцы абабітыя велюрам. Верхнія паліцы замыкаюцца і адмыкаюцца металічнымі спружыннымі зашчапкамі. У вагоне ўсталяваныя святлодыёдныя лямпы.
Парэнчы агінаюць аварыйныя выхады.
Схема багажных аддзяленняў засталася старой. На жаль, чырвоныя дыванкі на падлозе псуюць эстэтычнае ўражанне ад вагона.
Сметніца.
Адна з дзвюх прыбіральняў вагона.
Усё выглядае якасна, дыхтоўна і «па-еўрапейску».
Нарэшце ў беларускіх вагонах пачалі ўсталёўваць вакуумныя ўнітазы, і пасажырам не давядзецца цярпець падчас праезду цягніка праз санітарныя зоны.
Усе дэталі добра прадуманыя. Для кожных дзвярэй усталяваны мяккі гумовы ўпор. Аднак вагону бракуе месца для спавівання дзяцей. А гэты атрыбут падаецца неабходным менавіта для купэйнага вагона, у якім людзі едуць у далёкія падарожжы.
Варыянт пасцельнай бялізны для новага купэйнага вагона.
Адзіны надпіс па-беларуску на ўвесь вагон, усюды татальна выкарыстоўваецца адна дзяржаўная мова.
Інфармацыйнае табло.
Адзіны заўважны недаробак, знойдзены ў вагоне — непадагнаныя дзверы шафы пад мыйкай у купэ праваднікоў.
Вагон 61-4447.М Мінскага вагонарамонтнага завода абсталяваны гузікам звонку для выкліку правадніка.
У плацкартным вагоне 61-4447.М усталяваная сістэма відэаназірання з чатырма камерамі.
Аздабленне салона плацкартнага вагона пакідае не такое прыемнае ўражанне. Асноўны колер салона — «кава з малаком». Ралет, які закрывае кацельнае аддзяленне, робіць тамбур падобным да зачыненага кіёска.
Пераходы паміж вагонамі абсталяваныя дзвярыма аўтаматычнага закрыцця і адкрыцця. Трэба толькі націснуць кнопку. Уваходныя дзверы таксама аўтаматычныя, што звычайна для вагонаў з клімат-кантролем.
Новы вагон даўжэйшы за папярэднія мадэлі: у яго дадалі памяшканне для захоўвання бялізны і другую прыбіральню.
Купэ дзяжурнага правадніка.
Кантрольная панэль вагона. Галоўны орган кіравання — сэнсарны манітор.
Бойлер. Новы плацкартны вагон абсталяваны электрычнай і рэзервовай вугальнай сістэмамі ацяплення.
Купэ не адрозніваюцца ад папярэдніх мадэляў. На жаль, вытворцы вагона не адмовіліся ад замяняльніка скуры на карысць велюравай абіўкі.
Інфармацыйнае табло і камера.
Малаток аварыйнага выхаду.
Каб адкінуць паліцу, трэба адчапіць колца ад гака ля сценкі, што дастаткова нязручна. Да таго ж, колца хутка парве чахол, які закрывае ланцуг, што трымае паліцу.
Вагон абсталяваны вакуумнай прыбіральняй.
Індыкатар занятасці прыбіральні.
Прыбіральня плацкартнага вагона.
Гузік зліву ўнітаза рэалізаваны вельмі спрэчным чынам. Ён месціцца не над унітазам, а збоку. Да таго ж, яго ролю выконвае просты бытавы выключальнік. Знайсці яго ўдаецца не адразу.
Попельніца.
Агульны ўзровень якасці мінскага вагона значна саступае гомельскаму. У ім выкарыстаныя таннейшыя матэрыялы, і вагон чымсьці нагадвае недарагую офісную мэблю. Вагон сабраны не вельмі акуратна, а часам у канструкцыі сустракаюцца недарэчныя элементы, як, напрыклад, алюмініевы парожак, якім закрылі шчыліну.
Металічная пласціна ў прыбіральні апрацаваная і прыкручана няякасна.
Злева — купэйны вагон з Гомеля, справа —плацкартны вагон мінскай вытворчасці.
Каментары