Адносна фельчара мінскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч смерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 162 (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медработнікам, што пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць пацыента). Пра гэта паведамляе «Платформа».
У выпадку, калі віна фельчара будзе даказаная, яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Жыхар Мінска Ігар Пцічкін памёр на «Валадарцы» 4 жніўня. Яго смерць наступіла пасля таго, як ён правёў у СІЗА 4 дні.
Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта вядзе праверку па факце смерці Ігара Пцічкіна. 4 верасня тэрмін правядзення праверкі падоўжаны да 4 лістапада 2013 года. Дагэтуль сваякам афіцыйна не паведамілі прычыну смерці Ігара.
Каментары