Гісторыя11

«Палітычная сфера» выпусціла анталогію літоўскай палітычнай думкі

Улетку выйшла з друку Анталогія літоўскай палітычнай думкі, падрыхтаваная Інстытутам «Палітычная сфера».

Анталогія складаецца з перакладаў на беларускую мову тэкстаў, напісаных заснавальнікамі і найбольш значнымі прадстаўнікамі літоўскага нацыянальнага руху канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.

Прапанаваныя тэксты даюць выразнае ўяўленне пра ідэі, мэты і патрабаванні літоўскага руху, а таксама дазваляюць зразумець яго культурную і палітычную аснову. На думку складальнікаў анталогіі, вывучэнне ідэй літоўскага нацыянальнага руху неабходнае для глыбокага разумення гісторыі Літвы і Беларусі, а таксама Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Выданне разлічанае на гісторыкаў, палітолагаў, прадстаўнікоў іншых дысцыплін, а таксама выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і палітычнай думкай.

Каб замовіць анталогію неабходна даслаць адпаведны запыт на [email protected]

ЗМЕСТ

Ад укладальніка

Томаш Блашчак. Літоўская палітычная думка на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў

І. ПЕРАДУМОВЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫЧНАСЦІ: ФАЛЬКЛОР, ГІСТОРЫЯ, МОВА

Сіманас Доўкантас. Песні жамойтаў

Сіманас Доўкантас. Казкі Федра

Maцей Валанчэўскі. Першы ліст да народа ў справе цвярозасці, 25 снежня 1858 г.

Пятрас Вілейшыс. Мінулае Вільні

Пятрас Вілейшыс. Важнасць літоўскай мовы і патрыятызм пісьменнікаў

Ёнас Басанавічус. Збірайма казкі!

Ёнас Басанавічус. Ці патрэбнае нам этнаграфічнае таварыства?

ІІ. ІДЭЯ НАЦЫІ І МАСАВЫ ДРУК

Пятрас Вілейшыс. Новы год

Пятрас Вілейшыс. Паведамленне ад «Vilniaus žinios»

Ёнас Шлюпас. Колькі слоў пра газеты

Вінцас Кудзірка. Званы Бацькаўшчыны, «Varpas», 1895, № 12

Вінцас Кудзірка. Званы Бацькаўшчыны, «Varpas», 1898, № 5

Вінцас Кудзірка. Званы Бацькаўшчыны, «Varpas», 1893, № 3

Вінцас Кудзірка. Званы Бацькаўшчыны, «Varpas», 1891, № 6

Вінцас Кудзірка. Крананне літовак, мовы і праўдаў вяскоўцаў

ІІІ. ПАЧАТАК НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ І ФАРМАВАННЕ ЭТНАКУЛЬТУРНАЙ СВЯДОМАСЦІ

Ёнас Басанавічус. Прадмова

Пятрас Вілейшыс. Еўрапейская палітыка Масковіі і каталіцкі касцёл

Пятрас Вілейшыс. Жаданні маскоўцаў

Вінцас Кудзірка. Браты літоўцы!

ІV. ЛІТОЎСКІ ПАЛІТЫЧНЫ РУХ: ПЕРШЫЯ ПАРТЫІ

Праграма Літоўскай дэмакратычнай партыі (праект)

Праграма Дэмакратычнай партыі Літвы

Маніфест Нацыянальнай партыі літоўскіх дэмакратаў (НПЛД)

Праект праграмы Літоўскага аб’яднання хрысціянскіх дэмакратаў

Пра аўтаномію Літвы. Літоўскі мемарандум прэм’ер-міністру Расіі С. Вітэ

Рашэнні літоўцаў Сувальскай губерні

Рашэнне сялян Літвы, якія сабраліся ў Вільні 22 лістапада (5 снежня) 1905 г.

Уступная прамова Ё. Басанавічуса на пачатку З’езду літоўцаў у Вільні

Ёнас Татарайціс. Першы з’езд літоўцаў у Вільні

Юозас Тумас. Наш люд і яго інтэлігенцыя ў часе Віленскага Сойма

Адомас Дамбраўскас-Якштас. Дзе цэнтр цяперашняй Літвы: у Коўне ці ў Вільні?

Пастанова 16 лютага 1918 года (Дэкларацыя незалежнасці Літвы)

ДАДАТКІ

Біяграфіі аўтараў тэкстаў анталогіі

Кароткая інфармацыя пра асобаў, арганізацыі і геаграфічныя аб’екты, якія згадваюцца ў тэкстах анталогіі

Імянны і геаграфічны паказнік

Каментары1

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →