Партугальскі трэнер Жазэ Маўрынью падпісаў чатырохгадовы кантракт з лонданскім «Чэлсі», паведамляе The Sun.
Пагадненне было заключана ў ноч на аўторак, аднак гэтая інфармацыя пакуль што не атрымала афіцыйнага пацверджання. Па дадзеных СМІ, сума кантракту складае 40 мільёнаў фунтаў.
«Зараз гэта афіцыйна — Жазэ зноў у «Чэлсі». Усе рады яго вяртанню — клуб, гульцы і заўзятары.Мы з нецярпеннем чакаем старту новага сезона. Упэўнены, гэта будзе нешта асаблівае», — распавяла ананімная крыніца з атачэння «сініх».
Жазэ Маўрынью трэніраваў «Чэлсі» з 2004 па 2007 год, за гэты час ён выйграў два чэмпіянаты Англіі (2005, 2006, пры гэтым клуб быў чэмпіёнам толькі ў 1995 г.), Кубак і Суперкубак, аднак не заваяваў ніводнага еўратытула.
Каментары