Дасье

33. Аляксандр Канюк

Генеральны пракурор.

Чалавек з сумным тварам. Юрыст, які звязаў свой лёс з войскам.

Быў у вайсковых трыбуналах у Казахстане, Туркменістане. А падчас афганскай аперацыі нават у Кабуле. Бліжэй да развалу СССР вярнуўся на Радзіму, дзе таксама працаваў у вайсковых трыбуналах. Пасля стварэння Следчага камітэта, а таксама магчымасцю кіраўнікам МУС і КДБ выдаваць ордэны на арышт, Генеральная пракуратура страціла вялікую частку ўплыву. Тым не менш, менавіта Канюк быў адным з тых, хто паспрыяў адхіленню старшыні КДБ Вадзіма Зайцава ад пасады.

У намесніках Канюка ходзіць амбіцыйны пракурор Аляксей Стук.

У прыватным жыцці генпракурор перажыў вялікую трагедыю, у 2004 у яго загінуў сын.

***

Цытата: «Ёсць прысуд, ён вынесены судом. І неэтычна ў адносінах да асуджаных так паводзіць сябе Еўрапарламенту».

Пра рэзалюцыю наконт выраку Канавалаву і Кавалёву, 2012.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1960 у Гродне. Скончыў БДУ (1982). Пасля паступіў у распараджэнне камандзіра вайсковай часці ў Барысаве. Два гады быў камандзірам узвода. Потым паступіў у распараджэнне Упраўлення вайсковых трыбуналаў у Маскве. Ад 1993 — суддзя Беларускага вайсковага суда. Ад 1997 — суддзя і старшыня Мінскага міжгарнізоннага вайсковага суда. Ад 2006 — суддзя і старшыня Беларускага вайсковага суда. Ад 2009 года — намеснік старшыні, старшыня вайсковай калегіі Вярхоўнага Суда. Ад верасня 2011 — генеральны пракурор. Генерал-маёр юстыцыі.

Каментары

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня3

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня3

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →