Дасье

29. Канстанцін Сумар

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

У адрозненне ад Шапіры, кіраўніку Брэстчыны расці позна. Ён на сваім месцы, у родным горадзе.
Але такія, як Сумар, трапляюць і ў крэсла прэм’ера, і на бесклапотныя пасады ў палатах парламента. Стратэгія Сумара — дакладна выконваць даручэнні Лукашэнкі і не губляць магчымасці яго публічна пахваліць, прычым так, што людзі хапаюцца за галаву. «Вы трошкі-трошкі вышэй за Бога», — даўняя фраза Сумара. «За праграму адраджэння вёскі, я лічу, Лукашэнку трэба ставіць помнік пры жыцці», — а гэта ўжо перадвыбарчая заява ў 2010. Пасля такіх «шчырасцяў» за сваю пасаду Сумар спакойны. З яго як з гусака вада нават пасля разгромнага візіту Лукашэнкі на «Івацэвічдрэў», які б каштаваў іншаму губернатару пасады.

Сын губернатара Андрэй таксама робіць галавакружную кар’еру. У 38 гадоў ён ужо палкоўнік міліцыі і кіраўнік брэсцкай абласной ДАІ.

***

Цытата: «Вы трошкі-трошкі вышэй за Бога».

Аляксандру Лукашэнку, у часе селектарнай нарады.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1949 у вёсцы Вічын на Лунінеччыне. Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1973), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1977). Працаваў аграномам, старшынёй калгаса, у Лунінецкім і Брэсцкім райвыканкамах. У 1996—1998 — намеснік старшыні Дзяржкантролю. У 1998—2000 — першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама, у 2000—2004 — міністр падаткаў і збораў. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама (ад 2004).

Каментары

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →