Грамадства55

У школьных буфетах сасіскі ў цесце, піцы, смажні заменяць на карысныя піражкі

Школьны буфет павінен прапаноўваць дзецям карысныя прадукты, а не толькі прысмакі.
Такое меркаванне падчас прэс-канферэнцыі на сайце БелТА выказала загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.

Найбольшая колькасць пытанняў, па яе словах, у спецыялістаў менавіта да школьных буфетаў.
«У свой час школьныя буфеты нават зачыняліся з-за таго рацыёну, які яны прапаноўвалі, аднак потым мы пайшлі іншым шляхам. Мы вырашылі развіваць буфеты з тым, каб яны прапаноўвалі дзецям больш карысных прадуктаў, папаўняючы дэфіцыт макра-і мікраэлементаў, вітамінаў і карысных рэчываў. Гэта добры дадатак да гарачага харчавання», — адзначыла Ала Малахава. Паводле яе слоў, у асартыменце буфета, які рэкамендаваны санітарнымі правіламі, заўсёды ў наяўнасці сокі з утрыманнем сокавых рэчываў не менш за 50%. У наяўнасці павінны быць і малочныя і кісламалочныя прадукты, узбагачаныя мікраэлементамі; салаты з свежай гародніны, садавіна. І толькі на апошнім месцы ўсякія прысмакі, якіх па правілах павінна быць не больш за 10 найменняў.

«Аднак усё роўна, імкнучыся атрымліваць прыбытак, буфеты грашаць тымі прадуктамі, якія гігіеніст не хацелася б бачыць у школьным харчаванні. Гэта разнастайныя прысмакі, сасіскі ў цесце, піцы, смажні», — прызнала загадчыца.
Тым не менш, адзначыла Ала Малахава, Мінск ужо пачаў барацьбу з гэтым.
«Школы замяняюць такія некарысныя прадукты піражкамі з карыснай накрыпкай — з капустай, курагой, яблыкамі: гэта ўсё ж лепш для дзяцей і карыстаецца сярод іх попытам», — падкрэсліла яна.

Ала Малахава асабліва адзначыла, што ўсе выдаткі, якія сёння ёсць у школах, — ад поўнай бескантрольнасці з боку бацькоўскіх камітэтаў і адміністрацый.

«Гэтыя пытанні павінны кантраляваць у першую чаргу яны. Калі ў бацькоў ёсць нейкія пытанні па меню, яны ім незадаволеныя, варта звяртацца да дырэктара ўстановы адукацыі з канкрэтнымі прапановамі. Там, дзе гэтая праца наладжана, праблемных пытанняў няма», — заявіла загадчыца.

Каментары5

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе19

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Усе навіны →
Усе навіны

«Панёс такую лухту, што нават я здзівіўся». Кізім пракаментаваў заявы Лукашэнкі13

Алег Гайдукевіч заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты19

Якая з карцін Марка Шагала стала самай дарагой на апошнім аўкцыёне Christie’s

Мінздароўя б'е трывогу — высокатэхналагічнае абсталяванне для дзіцячых хірургаў у крытычным стане3

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст4

У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма2

«Машы трэба ратаваць сваё жыццё». Сястра Калеснікавай адрэагавала на ўчарашнія словы Лукашэнкі8

Мелатанін дапаможа заснуць, але ёсць нюансы4

Партугалія адмовілася выдаваць гуманітарныя візы, нягледзячы на ранейшую згоду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе19

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Галоўнае
Усе навіны →