Архіў

Каб гарантавана атрымліваць газэту

Газэту «Наша Ніва», як і 12 іншых незалежных выданьняў, не ўключылі ў падпісны каталёг на 2005 год.Каб і надалей гарантавана чытаць газэту, дашліце на адрас Рэдакцыі свой дакладны паштовы адрас. Тыя, хто дашле свае каардынаты ў Рэдакцыю, будуць атрымліваць выданьне — праз пошту ці іншым чынам — нават калі б яму прыйшлося друкавацца за мяжой і распаўсюджвацца самастойна. Гэта датычыць і тых чытачоў, што прызвычаіліся купляць газэту ў шапіках. Ня маем гарантыі, што заўтра ўлады не забароняць «Саюздрукам» распаўсюд незалежнай прэсы. У зьвестках пазначайце адрас, на які мусіць дасылацца/дастаўляцца газэта, паштовы індэкс, пры наяўнасьці — код пад’езду, пры магчымасьці — нумар тэлефона. Т.: (017) 284-73-29, (029) 707-73-29, (029) 613-32-32. Е-mail: [email protected]; 220050, Менск, а/с 537.

Што рабіць чытачам «Нашай Нівы»

«Нашу Ніву» не ўключылі ў падпісны каталёг на 2006 год. Пры гэтым ніякіх паведамленьняў ад «Белпошты» Рэдакцыя не атрымлівала. Такі вось падарунак да 100-годзьдзя газэты.

Адначасова з «НН» у каталёг не ўключылі яшчэ 12 выданьняў, пераважна рэгіянальных. У цьмяныя абяцанкі ўладаў «вырашыць пытаньне» пад 20 сьнежня мы ня верым. Гэта гульні, у якія сумленныя не гуляюць. Іншага выйсьця няма, як рыхтавацца да самастойнага распаўсюду газэты.

Выданьне будзе публікавацца на цяперашніх умовах да апошняе магчымасьці і распаўсюджвацца празь любыя магчымыя каналы. Пакуль газэта даходзіць праз падпіску і «Саюздрукі», шукайце іх там. Калі такой магчымасьці раптам ня стане, будзем дастаўляць вам газэту праз уласную сыстэму распаўсюду. Для гэтага толькі трэба, каб усе ахвотныя — і цяперашнія падпісчыкі, і непадпісчыкі — даслалі адрасы, на якія мусіць дастаўляцца газэта.

Таксама газэта мае інтэрнэт-сайт www.nn.by зь люстэркам за мяжою www.bielarus.info.

З выключэньнем «НН» з падпіснога каталёгу будзе адгорнута новая старонка ў гісторыі газэты. «НН» пачне па-іншаму выдавацца і распаўсюджвацца.

У Рэдакцыю тэлефануюць дзясяткі людзей. Асабліва цяжка выслухоўваць жанчын. Многія плачуць: «Мы ня зможам бяз «Нашай Нівы». Для нас гэта быў адзіны суразмоўца на роднай мове». Ня плачце, людзі. Вы адстаіце сваю газэту. Але калі ўжо расплакаліся, запомніце гэтыя сьлёзы. Кожная сьлязінка — гэта рахунак, па якім вы аднойчы запатрабуеце аплаты.

Многія чытачы заклікаюць да вулічных акцыяў пратэсту. У гэтым ці ёсьць сэнс. Давайце прыберажэм сілы. Галоўным нашым пратэстам будзе, калі газэта застанецца газэтай, нягледзячы ні на што, і не ператворыцца ў баявы лісток. Каб газэце захавацца, проста падпішэцеся на яе. Праз Рэдакцыю.

Каб гарантавана атрымліваць газэту

дашліце на адрас Рэдакцыі свой дакладны паштовы адрас. Тыя, хто дашле свае каардынаты ў Рэдакцыю, будуць атрымліваць выданьне — праз пошту ці іншым чынам — нават калі б яму прыйшлося друкавацца за мяжой і распаўсюджвацца самастойна.

Гэта датычыць і тых чытачоў, што прызвычаіліся купляць газэту ў шапіках. Ня маем гарантыі, што заўтра ўлады не забароняць «Саюздрукам» распаўсюд незалежнай прэсы.

У зьвестках пазначайце адрас, на які мусіць дасылацца/дастаўляцца газэта, паштовы індэкс, пры наяўнасьці — код пад’езду, пры магчымасьці — нумар тэлефона.

Т.: (017) 284-73-29, (029) 707-73-29, (029) 613-32-32

e-mail: [email protected]

220050, Менск, а/с 537

Як пратэставаць?

Просім вас накіроўваць свае лісты пратэсту на адрас генэральнага дырэктара РУП «Белпошта» (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, Менск, тэл.226-01-73, факс 226-11-70), міністра сувязі і інфармацыі (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, г.Менск, тэл.227-38-61, факс 227-21-57) міністра інфармацыі, (пр.Пераможцаў, 11, 220004, Менск, тэл. 206-32-90, факс 203-34-35).

Каментары

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень15

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці5

Улады ЗША абвінавацілі неанацыста з Грузіі ў падрыхтоўцы масавага атручвання дзяцей у Нью-Ёрку5

Круты выказаў спачуванні родным загінулых падчас урагану. Але не Лукашэнка5

Высокаінтэнсіўныя фізічныя нагрузкі ў старасці паляпшаюць памяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Галоўнае
Усе навіны →