Аквазона і СПА-цэнтр «Тэрыторыя SPA» Мінскага аквапарку «Лебядзіны» неўзабаве закрыюцца на штогадовую прафілактыку, гаворыцца ў інстаграме ўстановы. Аквапарк не будзе працаваць з 10 па 28 красавіка.
Аквазона закрываецца для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў кожны год, гаворыцца ў паведамленні. Гэта робіцца для забеспячэння максімальнай бяспекі і камфорту наведвальнікаў. Пры гэтым фітнес-цэнтр, размешчаны ў забаўляльным комплексе, будзе працаваць у ранейшым рэжыме.
«У сувязі з гэтым працягваюцца тэрміны дзеяння абанементаў, сертыфікатаў, электронных білетаў, а таксама акцый, якія дзейнічаюць на 10.04.2023», — паведамляюць у аквапарку.
Каментары