Здарэнні55

У Польшчы затрымалі былога дырэктара «Пінскдрэва» Арыніча

У вышук ён быў абвешчаны восенню 2011 г., рашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю.

Генеральная пракуратура Беларусі цяпер рыхтуе матэрыялы для экстрадыцыі з Польшчы былога кіраўніка ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Ларана Арыніча.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, раней беларускі бок ужо накіроўваў у Польшчу просьбу аб часовым арышце Арыніча да атрымання матэрыялаў аб яго выдачы.

Разам з тым у Генпракуратуры не змаглі пракаментаваць інфармацыю польскіх СМІ аб арышце Арыніча.

Аб тым, што былы гендырэктар арыштаваны, стала вядома 29 жніўня. Польскае агенцтва друку (ПАД) паведаміла, што затрыманне адбылося пасля звароту прадстаўнікоў беларускага аддзялення Інтэрпола да польскай паліцыі.

Паліцыя высветліла, што Арыніч здымае дом у Радаме, за 100 кіламетраў на поўдзень ад Варшавы. Была наладжана засада для назірання за домам і раёнам. Калі паліцыя пераканалася, што ў доме жыве менавіта Арыніч, яго затрымалі. Паводле інфармацыі ПАД, Арыніч быў вельмі здзіўлены затрыманню, але не супраціўляўся.
Ён дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак, дзе будзе чакаць рашэння суда па пытанні аб яго экстрадыцыі ў Беларусь.

Ларан Арыніч знаходзіцца ў міжнародным вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе.
Справа была распачата пасля пажару, які адбыўся 25 кастрычніка 2010 года ў цаху па вытворчасці драўнянастружачных пліт СТАА «Пінскдрэў-ДСП» ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў». У выніку пажару 14 работнікаў прадпрыемства загінулі, 22 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

    20 ліпеня 2011 года тагачасны генпракурор Рыгор Васілевіч паведаміў журналістам, што Арыніч знаходзіцца ў Польшчы. «У вышук не аб’яўляўся, бо пакуль няма звестак, што ён ухіляецца ад яўкі (па выкліку следчых органаў)», — сказаў Васілевіч.

    22 верасня таго ж года ў дачыненні да Арыніча была вынесена пастанова аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, а 20 кастрычніка яго аб’явілі ў вышук.

    23 сакавіка 2012 года былі абвешчаныя прыгаворы па справе аб выбуху на прадпрыемстве. У якасці абвінавачаных перад судом паўсталі былыя галоўны інжынер «ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Уладзімір Шастакоў, дырэктар «Пінскдрэў-ДСП» Леанід Логвін і галоўны інжынер гэтага прадпрыемства Ігар Логвін. Шастакоў сваю віну не прызнаў, Логвіны віну прызналі і раскаяліся.

    Суд прызнаў усіх трох вінаватымі. Леанід Логвін прызнаны вінаватым у службовай халатнасці і прыгавораны да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Ігара Логвіна і Уладзіміра Шастакова суд прызнаў вінаватымі ў парушэнні пажарнай бяспекі, што пацягнула гібель людзей і нанясенне матэрыяльнага ўрону ў буйным памеры. Ігар Логвін прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем у папраўчую калонію ва ўмовах пасялення, Шастакоў прыгавораны да такога ж пакарання на 4 гады.

Каментары5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вайсковыя вучылішчы не могуць набраць курсы. Няма ахвотных7

«$120 — і я пакіну цябе ў спакоі». Махляр заблакаваў айфон беларускі і запатрабаваў выкуп

Муж уладальніцы кампаніі Wildberries зрабіў узброеную спробу захопу офіса, ёсць параненыя

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Кавун каштаваў гарадзенцу 1578 рублёў2

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі2

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →