Здарэнні22

Жыхар Баранавічаў паспрабаваў забіць знаёмага, каб не вяртаць вялікі доўг

А той пасля ўдару нажом прытварыўся мёртвым, а потым выскачыў з багажніка.

Гісторыя адбылася ў пачатку верасня. У свайго знаёмага 36-гадовы жыхар Баранавічаў пазычыў 1,5 млн расійскіх рублёў (16 тысяч даляраў). Грошы вяртаць не меў намеру, а палічыў, што лепш пазбавіцца ад пазычальніка, паведаміў СК.

«Уначы 13 верасня фігурант папрасіў 49-гадовага мужчыну прыехаць і дапамагчы адбуксіраваць аўтамабіль, а заадно паабяцаў вярнуць грошы. Падчас сустрэчы на абочыне трасы недалёка ад Баранавічаў падазраваны прапанаваў прысесці ў машыну, дзе нібыта ляжала торба з грашыма. Калі знаёмы сеў у аўтамабіль, фігурант ударыў яго нажом у шыю. Пацярпелы спрабаваў абараняцца і ўступіў у барацьбу, аднак пасля атрымання яшчэ аднаго нажавога ранення страціў сілы і ўпаў на зямлю, прыкінуўшыся мёртвым», — раскрыў дэталі СК.

Фігурант паверыў, што са знаёмым скончана. Ён загрузіў яго ў багажнік машыны і паехаў у бок горада. У дарозе пацярпелы змог знутры адкрыць крышку багажніка і на хаду выбрацца з аўтамабіля.

Сцякаючы крывёй, мужчына дайшоў да бліжэйшай запраўкі, работнікі якой выклікалі яму хуткую дапамогу, а таксама патэлефанавалі ў міліцыю. Пацярпелага даставілі ў бальніцу, яго жыццю нічога не пагражае.

Зламыснік жа прыехаў дадому і толькі там выявіў адсутнасць знаёмага. Неўзабаве падазраванага затрымалі.

«Падчас агляду аўтамабіля і гаража падазраванага выяўленыя нож, цырата і рыдлёўка. Таксама ўстаноўлена, што фігурант не аднойчы атрымліваў грошы ў доўг ад сваіх знаёмых і не меў намеру вяртаць грошы», — заўважыў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па некалькіх артыкулах. У следчых ёсць падставы меркаваць, што фактаў супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны можа быць больш.

Каментары2

  • бабруйчанін
    19.09.2024
    Пазычаць грошы..?? ..
    Калі пытаюцца ў Бабруйску Займі грошы Бабруйчанін адказвае У кого?.
  • Барановичи, Барановичи - милый сердцу уголок
    19.09.2024
    Я в восторге от динамики и креативности жизни в Барановичах: как какое-нибудь убийство или покушение с изюминкой - то обязательно Барановичи

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →