Аўто

«Цэны нават у валюце выраслі да 30%». Што адбываецца з новымі аўтамабілямі ў Беларусі

Наступствы нападу Расіі на Украіну адчуваюцца ва ўсіх сферах. Не засталася ў баку і аўтамабільная індустрыя. Спачатку шэраг аўтавытворцаў заявіў аб прыпыненні паставак аўтамабіляў у Расію, а на днях стала вядома пра спыненне працы завода Renault ў Маскве. «Наша Ніва» разбіралася, як усё гэта адаб'ецца на аўтамабільным рынку краіны.

Паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, за 2021 год у Беларусі прадалі 41 217 новых аўтамабіляў, з іх 4173 адзінкі (каля 10 %) склалі аўтамабілі маркі Renault. Па выніках года французскі брэнд заняў чацвёртае месца па папулярнасці, саступіўшы толькі Lada, Geely і VW.

Больш за 80% аўто — расійскай вытворчасці

Спыненне вытворчасці аўтамабіляў маркі Renault ў Маскве можа ў значнай ступені паўплываць на продажы аўто ў Беларусі.

«Сярод новых машын, якія прадаюцца ў Беларусі, аўтамабілі расійскай вытворчасці займаюць больш за 80% рынку, беларуска-кітайская Geely — больш за 15 працэнтаў. На долю тэхнікі, імпартаванай з трэціх краін, выпадае ўсяго некалькі адсоткаў. Таму, калі і з'явіцца забарона на ўвоз новых аўто з Еўропы ды іншых краін у Беларусь, для пераважнай большасці беларускіх дылераў гэта застанецца незаўважным. Сярод абмежаванняў на гэты момант ёсць толькі забарона на імпарт раскошных аўтамабіляў. Гэта забарона распаўсюджваецца разам на Расію і Беларусь», — адзначыў эксперт.

«Дэфіцыт аўтамабіляў у Беларусі ёсць, але хутчэй гэта дэфіцыт аўтамабіляў па прымальнай цане. У шэрагу пастаўшчыкоў ёсць запасы тавару, якіх павінна хапіць мінімум на месяц-паўтара, але яны выстаўляюць іх па такой цане, што іх практычна ніхто не купляе.

Гаворачы пра рост цэн, трэба разумець, што яны значна выраслі не толькі ў рублёвым эквіваленце, але і ў валютным. У некаторых выпадках цана ў далярах паднялася адразу на 30%. Таму продажы цяпер, можна сказаць, ніякія», — падкрэсліў суразмоўца.

Паводле слоў спецыяліста, акрамя саміх цэн, кліентаў стрымліваюць незразумелыя перспектывы, згортванне крэдытавання банкамі і высокі працэнт лізінгу ў замежнай валюце.

Вытворцы чакаюць

«Што тычыцца прыпынення вытворчасці аўтамабіляў, то такія з'явы сустракаюцца не толькі ў Расіі. Звязана гэта не з якімі-небудзь санкцыямі, а з парушэннем лагістычных ланцужкоў. Вайна ва Украіне спыніла пэўныя вытворчасці камплектуючых для еўрапейскіх заводаў, таму і ў Европе некаторыя вытворчасці таксама прастойваюць.

Калі гаварыць канкрэтна пра вытворцаў, якія маюць заводы ў Расіі, то мала хто з іх заявіў пра сыход з рынку. У асноўным яны кажуць, што прыпынілі працу. Усе чакаюць нейкага вырашэння канфлікту ва Украіне, стабілізацыі і магчымага адкату часткі санкцый.

Я далёкі ад думкі, што зборка і вытворчасць машын вядомых брэндаў у Расіі спыняцца. Мяркую, цяпер канцэрны проста занялі чакальную пазіцыю».

У тэорыі, калі вытворчасць аўтамабіляў на расійскіх заводах не наладзіцца, то на рынак могуць прыйсці новыя гульцы, якія будуць гатовыя пастаўляць сваю прадукцыю. У першую чаргу, гаворка можа ісці пра кітайскіх вытворцаў. Аднак гэта не хуткі працэс. Каб пачаць пастаўляць мадэлі, якія раней не імпартаваліся на наш рынак, ім неабходна будзе прайсці працэдуру сертыфікацыі. Працэс атрымання сертыфіката адабрэння тыпу транспартнага сродку (АТТС) няхуткі і досыць затратны.

Такой магчымасці эксперт не выключае, але рабіць нейкія сур'ёзныя прагнозы ў бягучых умовах лічыць немэтазгодным.

«Трэба разумець, што калі рынак будзе мець патрэбу ў машынах, то іх пачнуць завозіць з іншых краін, а значыць, будуць вырашаць пытанні з сертыфікацыяй. Напрыклад, ужо ёсць інфармацыя, што з-за недахопу кампанентаў у Расіі плануюць выпуск грузавых аўтамабіляў экалагічнага стандарту Еўра-2. Але дзеючае заканадаўства не дазваляе рэгістраваць новы транспарт з такім нізкім экалагічным стандартам. Таму пытанне іх сертыфікацыі цяпер будзе вырашацца на заканадаўчым узроўні».

Пры неабходнасці паслабленні ў праходжанні сертыфікацыі могуць закрануць і легкавыя аўтамабілі. Тут пытанне хутчэй у тым, наколькі рынак будзе мець патрэбу ў прыняцці тых ці іншых паслабленняў.

Бэушка будзе ў трэндзе

Гаворачы пра найбліжэйшую перспектыву, суразмоўца лічыць, што цяпер асноўны рух у аўтабізнэсе будзе звязаны з ужыванымі аўтамабілямі.

«Аўтадылеры і лізінгавыя кампаніі пераключацца на працу з бэушкай, у тым ліку і з Еўропы. Будзе развівацца арэнда і пракат. Гэта тое, на што цяпер перыарыентуецца наш рынак».

Гаворачы аб перспектывах беларускага рынку новых аўтамабіляў, эксперт адзначае, што нават у выпадку хуткага завяршэння канфлікту стабілізацыя зойме некалькі месяцаў.

«Большасці брэндаў нават па самых аптымістычных прагнозах толькі на наладжванне лагістычных ланцужкоў спатрэбіцца не менш за два месяцы. Зразумела, што бізнэс у любым выпадку будзе намагацца наладзіць гэтыя ланцужкі, каб нармалізаваць сітуацыю. Аднак пра нейкую магчымую стабілізацыю мы зможам пачаць гаварыць не раней, чым у маі-чэрвені. Галоўнае, каб гэтыя нанова наладжаныя шляхі не перапыніліся праз нейкія новыя абмежаванні і забароны».

Чытайце таксама: «Даляр лічым па 6 рублёў, а еўра па 6,5». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак

Каментары

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →