Здароўе

Цела ведае, калі ў вас выгаранне. Як не прапусціць яго прыкметы?

Звычайна выгаранне лічаць з’явай, больш звязанай з псіхалогіяй. Яго разглядаюць як бездапаможнасць і цынізм у стаўленні да працы, але насамрэч выгаранне можа выклікаць і фізічныя сімптомы.

Фота: depositphotos.com.

Выгаранне — не хвароба, хутчэй, гэта праява хранічнага стрэсу. Сусветная арганізацыя аховы здароўя апісвае яго як працоўны феномен, які характарызуецца знясіленнем, цынізмам і зніжанай эфектыўнасцю працы. Гэта стан, калі вы не паспяваеце з працай да дэдлайнаў, адчуваеце раздражненне, пачынаеце грызціся з калегамі, піша New York Times.

Але ж стрэс, асабліва моцны, мае вялікі ўплыў на наша цела, і гісторыя з выгараннем — не выключэнне. Напрыклад, выгаранне можна распазнаць па збояў сну і начных кашмарах. Ёсць меркаванне, што хранічны стрэс уплывае на складаную неўралагічную і гарманальную сістэму, якая рэгулюе сон. Калі ж вы недасыпаеце, гэта яшчэ больш шкодзіць арганізму, у тым ліку і сістэме рэгулявання сну.

Іншыя распаўсюджаныя сімптомы выгарання — хранічная фізічная стомленасць і змены ў харчовых звычках. У такой сітуацыі адны людзі могуць есці менш, бо яны занадта занятыя ці проста не могуць думаць пра ежу. Другія, наадварот, пачынаюць пакаваць у сябе калорыі тонамі. Гармоны таксама могуць уплываць на апетыт: калі чалавек пакутуе ад празмернага стрэсу, гармоны не дадуць яму адчуваць сябе надта галодным.

Пакутуеце ад галаўных боляў? І гэта можа быць прыкметай выгарання. Таксама важна памятаць, што выгаранне можа ісці ў пары з дэпрэсіяй і павышанай трывожнасцю, і гэтыя з’явы таксама маюць свае сімптомы. Дэпрэсія можа праяўляцца мускульнымі і зубнымі болямі, праблемамі са сном і зменамі ў апетыту. Што да павышанай трывожнасці, пры ёй часам фіксуюць галаўныя болі, млоснасць і задышку.

Што рабіць, калі адчуваеце выгаранне

Калі вы заўважаеце ў сябе фізічныя праявы выгарання, не варта іх ігнараваць. Пажадана звярнуцца да спецыяліста, напрыклад, да тэрапеўта ці псіхатэрапеўта, а таксама задумацца пра тое, што вам варта змяніць у сваім жыцці.

Бадай, вы знойдзеце магчымасць хоць неяк знізіць узровень стрэсу ў вашым жыцці нават калі працы завал. Напрыклад, можна замаўляць дастаўку ежы, а не гатаваць. Можна папрасіць калегу падмяніць у нейкіх справах. Нарэшце, пашукайце варыянты сацыяльнай падтрымкі для сябе — сярод іх можа быць сеанс у псіхатэрапеўта ці сустрэча з сябрамі, нават у анлайне.

Што датычыць працы, падумайце, як бы вы маглі палепшыць для сябе працоўныя ўмовы, каб знізіць узровень стрэсу. Адпачынак таксама можа дапамагчы, але гэта толькі часовы сродак вырашэння праблемы. Нарэшце, не шкадуйце часу на спорт і хобі. Паход у басейн, 20 хвілін разьбы па дрэве ці гартанне сямейнага фотаальбома за вячэрай могуць павысіць вашу працаздольнасць.

Названыя тры прадукты, абавязковыя для штодзённага ўжывання

Простыя спосабы, як знізіць халестэрын без лекаў

Каментары

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»3

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Усе навіны →
Усе навіны

«Як можна развівацца ў такой сістэме?» Эканаміст крытыкуе мадэлі, якія лічыліся ўзорам паспяховасці10

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку31

Вакансія ў «Нашай Ніве»: весці новую ютуб-праграму. Можна спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ5

У Магілёве з'явіўся незвычайны пешаходны пераход — амаль як у Токіа4

58-гадовы Майк Тайсан рыхтуецца да бою з папулярным блогерам. Паядынак называюць боем мары1

Вядомая воданапорная вежа Мінска хутка адчыніць дзверы. Як будынак выглядае знутры зараз

У аварыі беларускага аўтобуса ў Польшчы пацярпелі шэсць чалавек

Пад Мінскам два дзевяцігадовыя школьнікі закідалі камянямі электрычку1

У Расіі ўдзельнік вайны зарэзаў сабутэльніка са словамі «Не служыў — не мужык»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»3

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Галоўнае
Усе навіны →