Грамадства

Лукашэнка абверг адпраўку беларускіх вайскоўцаў у Сірыю

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў тэму накіравання ў Сірыю беларускіх вайскоўцаў. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі.

Фота: БелТА

«Учора чарговы фэйк, што нібыта расійскі ўрад прыняў пастанову ледзь не паслаць нашых вайскоўцаў у Сірыю. Для мяне гэта было навіной. Вы разумееце, што па цяперашніх законах гэта немагчыма без прэзідэнта. Але я нікога туды не пасылаў. Адзінае, пра што ішла гаворка, даўно-даўно яна ідзе, сірыйскі кіраўнік, урад Сірыі папрасілі нас дактарамі дапамагчы. Я кажу: добра, калі хтосьці захоча паехаць з нашых дактароў, перш за ўсё вайскоўцаў, яны паедуць. Але не цяпер. Бо у нас сваіх праблем вышэй за галаву. Яшчэ гэтая пандэмія так званая не скончылася», — заявіў ён.

«Грып у Качанавай і Кухарава [маецца на ўвазе — прадстаўнік па Мінску і сітаршыня Мінгарвыканкама] свішча ў Мінску злева направа. Таму ў гэтай сітуацыі мы нават дактарамі не можам дапамагчы сірыйцам. Хоць там ужо актыўных баявых дзеянняў не вядзецца, але тым не менш».

«Не, мы туды (гаворка пра фэйкі, якія з'явіліся) вось вайскоўцаў пашлем ваяваць… Нам там няма чаго рабіць. Яшчэ раз падкрэсліваю: патрэбныя будуць дактары — дапаможам. Выключна на добраахвотных асновах. Толькі пасля таго, калі ў нас спадзе напружанне ў сваіх бальніцах.

Не, пачынаюць раскручваць: «урад Расіі прыняў пастанову». З урадам Расіі ішла размова, калі мы будзем кагосьці туды пасылаць, каб Расія нас падтрымала. Калі які-небудзь шпіталь, пажадана, каб мы з расіянамі працавалі, у іх вялікі вопыт. Вось і ўсё пытанне», - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, што ўчора з’явіўся праект пагаднення аб супрацоўніцтве Расіі і Беларусі ў аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыі, згодна з якім у гэтую краіну накіроўваецца беларускі вайсковы кантынгент да 200 чалавек для «выканання мерапрыемстваў выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеянняў».

Беларускіх вайскоўцаў пашлюць у Сірыю. Праект пагаднення першай агучыла Масква

Каментары

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?7

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр, які граў дэпутата Віталя Наліўкіна ў сатырычных скетчах5

Крамы «Востраў чысціні» зноў адкрываюцца1

Запечаны інжыр — рэцэпт

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі13

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?7

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →