Афіцыйныя вынікі стануць вядомыя сёння.
Каля 69,8% ад колькасці апытаных грамадзян Казахстана, якія ўзялі ўдзел у рэферэндуме, прагаласавалі за будаўніцтва АЭС, паведамляюць аўтары даследавання па методыцы экзітпол, прыватны фонд «Інстытут комплексных даследаванняў Астана».
«Прагаласавалі за будаўніцтва атамнай станцыі 69,8% ад колькасці апытаных грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні. Адказалі, што супраць 30,2% удзельнікаў апытання. Яўка на ўчасткі зафіксаваная на ўзроўні 67,3 %», — гаворыцца на сайце Службы цэнтральных камунікацый пры прэзідэнце Казахстана, дзе апублікаваныя звесткі даследавання.
Сацыялагічная хібнасць даных складае каля 1,5%. Апытанне праводзілася па методыцы экзітпол на 189 участках па ўсёй краіне. У агульным ліку былі ахопленыя 283 519 казахстанцаў, якія прагаласавалі.
Афіцыйныя вынікі стануць вядомыя сёння.
Каментары
Зразумела, што хто фармуе пытаньне і лічыць, таго і адказ, але будова, ад драўлянай прыбіральні да атамнай станцыі, - не калгасная справа, але валюнтарыскі выбар інвэстара.
Калі няма грошай або сьмярдзецьме суседзям ў хату - інвэстар мае перадбачаць, што недабудуецца і будзе зацеганы па судох. І ніякія апытанкі са згодай тых хто далей жыве не дазваляюць смуродам псаваць жыцьцё блізкім суседзям, а згода адных, няхай і большасьці, інвэставаць - абіраць прымусова нязгодную меншасьць.
І насупраць, пэўнасьць інвэстара ў смуродаізаляванасьці прыбіральні ня выклікае пошуку згоды вескі
Хаця дэмакратыя яна ўся такая антыпраўная і гвалтоўная. Нятолькі ў разе пытаньня дазволу ў бюджэтнікаў (бо хто на выбары-рэфэрэндумы цёгаецца) паболей парабаваць небюджэтнікаў (бо на чыім карку едуць бюджэтнікі і з каго абскубуць на атамную станцыю) і стварыць гіпатэтычную небяспеку (атамкі досыць бяспечныя нават калі дзяржаватбудуе, але ў папуліскім дыскурсе менавіта небяспека - адна з прычынаў ахля-рэндуму)